Вынікі турніра па футболе на прызы АБФФ 29.04.2015 г. у Ашмянах сярод камандаў 2003-04 г.н.

29.04.2015 г. на стадыёне ашмянскага фізкультурна-аздараўленчага комплекса адбыўся турнір на прызы АБФФ сярод камандаў 2003-04 г.н.
 
У турніры прынялі ўдзел 8 камандаў, каля 130 юных футбалістаў былі ўдзельнікамі сапраўднага футбольнага свята.
 
Ашмянскія "акадэмікі" прадэманстравалі атакуючы футбол. Футбольную акадэмію прадстаўлялі дзве каманды. Каманда Fair Play–1 ва ўпартай барацьбе саступіла камандам ФК Смаргонь-1 з лікам 1:3, у гэтай гульні нашыя хлапцы першымі адкрылі лік і мелі шмат момантаў для ўзяцця брамы суперніка на працягу гульны, але не здолелі ўтрымаць сваю перавагу і саступілі. У другім матчы ашмянцы пацярпелі паразу ад супернікаў з ФК Маладзечна з лікам 0:2, абодва мячы былі прапушчаны пры самым заканчэнні гульні, увесь час нашыя хлапцы мелі тэрытарыяльную і гульнявую перавагу, шмат атакавалі, стваралі небяспечныя моманты каля брамы суперніка але ў гэты дзень ашмянцам не шанцавала... У апошнім матчы групавога турніра нашыя хлапцы саступілі камандзе ФК Смаргонь-1 з лікам 0:4, якая па выніках турніра стала пераможцам.
 
Каманда Fair Play–2 згуляла больш удала, была пераможана каманда ФК Смаргонь-2 з лікам 2:0, а вось гульні з ФК Навагрудак і ФК Лагойск скончыліся паразамі нашай каманды з лікам 0:1 і 0:5 адпаведна. У гульні супраць каманды з Навагрудка валодаючы перавагай на працягу ўсяго матча, ашмянцы не здолелі здабыць перамогу, а утрымаць нічыйны вынік нам не дазволіла памылка гульцоў паўабароны, якая прывяла да ўзяцця брамы ашмянцаў.
 
Па выніках групавога этапа нашыя каманды сыйшліся ў паўфінале, перамогу святкавалі гульцы каманды Fair Play–1 з лікам 1:0. Пасля гэтага матча каманда Fair Play–1 саступіла камандзе ФК Смаргонь-2 з лікам 0:3, а Fair Play–2 не здолела здабыць перамогу ў гульні супраць ФК Маладзечна, параза 0:2.
 
Абедзьве нашыя каманды заслугоўвалі на гэтым турніры вышэйшых пазіцый, упэўнены, што наступны футбольны турнір будзе для камандаў "акадэмікаў" больш паспяховым!
 
Група А
 

Каманда

1

2

3

4

В

Н

П

Заб. – Прап.

Ачк.

Мес.

1

ФА Fair Play–1
Ашмяны

Х

0:4

0

0:2

0

1:3

0

0

0

3

1-9

0

4

2

ФК Іўе

4:0

3

Х

1:0

3

0:3

0

2

0

1

5-3

6

2

3

ФК
Маладзечна

2:0

3

0:1

0

Х

0:1

0

1

0

2

2-2

3

3

4

ФК
Смаргонь – 1

3:1

3

3:0

3

1:0

3

Х

3

0

0

7-1

9

1

 
Група Б
 

Каманда

1

2

3

4

В

Н

П

Заб – Прап

Ачк.

Мес.

1

ФА Fair Play–2
Ашмяны

Х

0:1

0

2:0

3

0:5

0

1

0

2

2-6

3

3

2

ФК
Новагрудак

1:0

3

Х

2:0

3

0:1

0

2

0

1

3-1

6

2

3

ФК
Смаргонь – 2

0:2

3

0:2

3

Х

0:1

0

0

0

3

0-5

0

4

4

ФК
Лагойск

5:0

3

1:0

3

1:0

3

Х

3

0

0

7-0

9

1

 
Паўфіналы за 5-8 месцы
ФК Маладзечна – ФК Смаргонь – 2
0 – 1
ФА Fair Play–1 Ашмяны – ФА Fair Play–2 Ашмяны
1 – 0
 
Паўфіналы за 1-4 месцы
ФК Смаргонь – 1 – ФК Навагрудак
3 – 0
ФК Іўе – ФК Лагойск
0 – 0 (п. 1 – 2)
 
Матч за 7-8 месцы
ФК Маладзечна – ФА Fair Play–2 Ашмяны
2 – 0
 
Матч за 5-6 месцы
ФК Смаргонь – 2 – ФА Fair Play–1 Ашмяны
3 – 0
 
Матч за 3-4 месцы
ФК Навагрудак – ФК Іўе
2 – 1
 
Фінал
ФК Смаргонь – 1 – ФК Лагойск
2 – 0
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ