Вынікі турніра па футболе на прызы АБФФ 24.04.2015 г. у Ашмянах сярод камандаў 2001-02 г.н.

24.04.2015 г. на стадыёне ашмянскага фізкультурна-аздараўленчага комплекса адбыўся турнір на прызы АБФФ сярод камандаў 2001-02 г.н.

У турніры прынялі ўдзел 10 камандаў, каля 180 юных футбалістаў выйшлі на поле і прадэманстравалі свае футбольныя магчымасці. Турнір праходзіў ва ўпартай барацьбе. Ніводная з камандаў не жадала саступаць.

Ашмянскія "акадэмікі" прадэманстравалі дастойны футбол. Футбольную акадэмію прадстаўлялі дзве каманды. Першая каманда у матчах супраць ФК Валожын і ПФК Мінск-1 звяла іх да нічыйнага выніка, 0:0 і 1:1 адпаведна. У гэтай гульні не было створана шмат галявых момантаў, йшла ўпартая барацьба. Ашмянцы мелі магчымасці выйсці ў гэтых гульнях пераможцамі, але падвяла рэалізацыя галявых момантаў. Астатнія дзьве гульні ў групе супраць ФК Белкард Гродна і ФК Смаргонь завяршылі не на нашу карысць, 0:3 і 0:2. У гэтых матчах нашая каманда выглядала вельмі слаба. Нежаданне рухацца, адсутнасць імкнення да перамогі і невыкананне ўсталёвак трэнера прывялі да негатыўных гульнявых наступстваў.
 
Другай каманда "акадэмікаў" негледзячы на меньшую колькасць здабытых ачкоў на групавым этапе, праявіла значна большае жаданне і імкненне да перамогі чым іх партнёры з першай каманды. Нічыя 0:0 з будучым фіналістам турніра камандай ФК Маладзечна. Затым крыўдная параза ад ПФК Мінск-2 1:2 у гульні, якая йшла пад дыктоўку ашмянцаў і ў якой нашыя футбалісты на працягу амаль усёй гульні вялі ў ліку, але крыўдныя памылкі ў абароне прывялі да двух прапушчаных мячоў амаль у самым заканчэнні матча. Параза ад ФК Іўе 0:2, і таксама з-за недарэчных памылак у абароне, і зноў галы былі прапушчаны ў самым завяршэнні гульні. У чацьвёртай гульні нашыя хлапцы прайгралі камандзе ФК Валожын 0:4, свой адбітак на гульню паклала стомленасць.

Пасля групавога этапа ашмянскія каманды чакалі фінальныя гульні. Fair Play–2 перамагла каманду ФК Валожын з лікам 3:0 у гульні за 9 месца, а каманда Fair Play–1 бязвольна прайграла камандзе ФК Іўе за 7 месца з лікам 0:3. Такім чынам, ашмянцы занялі па выніках турніра 8 і 9 месцы.
 
Спадзяюся наступныя спаборніцтвы будуць больш удалымі для нашых футбалістаў!
 
Група А
 

Каманда

1

2

3

4

5

П

Н

П

Заб. – Прап.

Ачк.

Мес.

1

ФА Fair Play–1
Ашмяны

Х

0:3

0

0:0

1

1:1

1

0:2

0

0

2

2

1-6

2

4

2

ФК Белкард
Гродна

3:0

3

Х

6:1

3

1:0

3

0:2

0

3

0

1

10-3

9

2

3

ФК
Валожын

0:0

1

1:6

0

Х

0:2

0

0:2

0

0

1

4

1-10

1

5

4

ПФК
Мінск – 1

1:1

1

0:1

0

2:0

3

Х

1:0

3

2

1

1

4-2

7

3

5

ФК
Смаргонь

2:0

3

2:0

3

2:0

3

0:1

0

Х

3

0

1

6-1

9

1

 
Група Б
 

Каманда

1

2

3

4

5

П

Н

П

Заб – Прап

Ачк.

Мес.

1

ФА Fair Play–2
Ашмяны

Х

0:4

0

0:2

0

1:2

0

0:0

1

0

1

3

1-8

1

5

2

ФК
Ваўкавыск

4:0

3

Х

0:1

0

2:0

3

0:0

1

2

1

1

6-1

7

2

3

ФК
Іўе

2:0

3

1:0

3

Х

1:3

0

0:1

0

2

0

2

4-4

6

4

4

ПФК
Мінск – 2

2:1

3

0:2

0

3:1

3

Х

0:1

0

2

0

2

5-5

6

3

5

ФК
Маладзечна

0:0

1

0:0

1

1:0

3

1:0

3

Х

2

2

0

2-0

8

1

 
Матч за 9-10 месца
ФК Валожын – ФА Fair Play–2 Ашмяны
0 – 3

Матч за 7-8 месца
ФА Fair Play–2 Ашмяны – ФК Іўе
0 – 3

Матч за 5-6 месца
ПФК Мінск – 1 – ПФК Мінск – 2
4 – 1

Матч за 3-4 месца
ФК Ваўкавыск – ФК Белкард Гродна
0 – 2

Фінал
ФК Маладзечна – ФК Смаргонь
0 – 2
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ