Вынікі турніра па футболе на прызы АБФФ 21.05.2015 г. у Ашмянах сярод камандаў 2007-08 г.н.

21.05.2015 г. на стадыёне ашмянскага фізкультурна-аздараўленчага комплекса адбыўся турнір на прызы АБФФ сярод камандаў 2007-08 г.н.

У турніры прынялі ўдзел 6 камандаў, каля 75 юных футбалістаў былі ўдзельнікамі вялікага футбольнага свята.
 
На турніры ва ўзроставай групе 2007-07 г.н. футбольную акадэмія прадстаўлялі две каманды. У матчы адкрыцці турніра каманда FAIR PLAY-1 са значнай гульнявой перавагай перамагла ФК Дзятлава з лікам 3:0. Усю гульню "акадэмікі" атакавалі браму супернікаў, на брамніка ФК Дзятлава сыпаўся град удараў, але толькі тры з іх был ўдалымі. Альбо удар адбіваў брамнік альбо удар на сябе прымалі бэлькі.

У другой гульні паміж сабой сыйшліся аднаклубнікі FAIR PLAY-1 і FAIR PLAY-2, гульня праходзіла ва ўпартай барацьбе і скончылася перамогай "акадэмікаў" з першай каманды з лікам 0:2.

Трэці матч паміж FAIR PLAY-1 і ФК Спартак Калюга-1 з'яўляўся найбольш прынцыповым, бо верагодней за ўсё, менавіта ў гэтай гульні вызначаўся будучы пераможца турніра. Гульня праходзіла ва ўпартай барацьбе, кожная з камандаў мела магчымасць схіліць шалі посьпеху на свой бок, але ў другім тайме фартуна ўсміхнулася менавіта ашмянцам, пасля трапнага стрэла з-за межаў штрафной пляцоўкі "акадэмікі" павялі ў ліку 1:0. Надалей кожная з камандаў не спыняла атакаў, але лік так і не змяніўся.

У чацьвёртай гульні нашымі супернікамі была каманда ФК Трактар з Мінска. Нягледзячы на перамогу з лікам 2:0 для ашмянцаў гэты матч не стаў лёгкім шпацыром па футбольным полі. Супернікі не аднойчы турбавалі нашага брамніка небяспечнымі ўдарамі, а нашых абаронцаў небяспечнымі праходамі па флангах.

У апошім матчы дня ашмянцы ва ўпартай барацьбе здабылі нічыю. Гульня праходзіла супраць ФК Спартак Калюга-2. Першымі лік адкрылі ашмянскія футбалісты пасля добрай флангавай атакі. Але неўзабаве спартакаўцы здолелі адгуляцца, скарыстаўшыся мітусьнёй ў штрафной пляцоўцы "акадэмікаў". Кожная з камандаў было стомленая папярэднімі гульнямі, знізіліся хуткасці, не хапала канцэнтрацыі і зладжанасці ў дзеяннях абедзьвух камандаў. Пад час адной з атакаў спартакаўцаў "акадэмікі" праваліліся ў цэнтры абароны і прапусцілі вельмі крыўдны гол, супернікі павялі ў ліку. У другім тайме гульня набыла яшчэ больш упарты характар, барацьба на кожным метры поля была бязлітаснай. Але, у адзін з гульнявых эпізодаў ашмянцы правялі імклівую атаку і здолелі зраўняць лік, матч завяршыўся, 2:2.

Вынікі гульняў каманды FAIR PLAY-2 меньш парадавалі і бацькоў і трэнера, але нягледзячы на паражэнні, усе гульні праходзілі ва ўпартай барацьбе. Хацеў бы засяродзіць увагу на не вельмі прыемных момантах якія адбыліся пад час гульняў нашай каманды. Найбольш непрыемнымі і непрымальнымі былі паводзіны нашым паважаных татаў, бясконцы лямант якіх пад час гульняў выбіваў з каляіны дзяцей і непрыемна здзіўляў бацькоў камандаў суперніц.

Карыстаючыся момантам спецыяльна для бацькоў працытыю 10 запаведзяў узорнага бацькі:
1. Навучайце сваё дзіця пунктуальнасці на ўласным прыкладзе!
2. Заўсёды заахвочвайце сваё дзіця да гульні ў футбол у адпаведнасці з прынцыпамі “FAIR PLAY”!
3. Заўсёды вітайце каманду свайго дзіцяці на роўных з камандай суперніка!
4. Публічна не крытыкуйце дзеянні арбітра, прызнавайце яго рашэнні і не сумнявайцеся ў сумленнасці гэтых рашэнняў!
5. Паважайце статус і аўтарытэт трэнера. Ён шчыра прысвячае сябе навучанню вашага дзіця футболу!
6. Будзьце прыкладам для свайго дзіцяці, праяўляйце добразычлівасць да бацькоў супернікаў!
7. Словаў: “вынесі”, “затаўчы”, “разбярыся” і г.д., адсутнічаюць у слоўніку маладога футбаліста акадэміі "Fair Play". Пазбягайце гэтых словаў!
8. Заахвочвайце і падтрымлівайце намаганні вашага дзіцяці ў навучанні футболу!
9. Дзеці займаюцца спортам дзеля свайго задавальнення. Яны гуляюць не дзеля таго каб вас забаўляць. Дзеці не з’яўляюцца зменшанай копіяй дарослых, і не з’яўляюцца прафесійнымі гульцамі!
10. Адпачывайце і атрымлівайце задавальненне ад футбола незалежна ад выніку гульні. У футболе трэба ўмець не толькі выйграваць, але і годна прайграваць!
 
Команда
1
2
3
4
5
6
В
Н
П
Заб. – Проп.
Очк.
Мес.
1
ФА
Fair Play-1
Х
2:0
3
1:0
3
2:2
1
3:0
3
2:0
3
4
1
0
10 – 2
13
1
2
ФА
Fair Play-2
0:2
3
Х
0:2
0
0:3
0
0:1
0
0:3
0
0
0
5
0 – 10
0
6
3
ФК
Спартак-1
0:1
0
3:0
3
Х
9:0
3
14:0
3
3:0
3
4
0
1
29 – 1
12
2
4
ФК
Спартак-2
2:2
1
1:0
3
0:9
0
Х
3:0
3
0:2
0
2
1
2
6 – 13
7
4
5
ФК
Дятлово
0:3
0
1:0
3
0:14
0
0:3
0
Х
0:2
0
1
0
4
1 – 22
3
5
6
ФК
Трактор
0:2
0
3:0
3
0:3
0
2:0
3
2:0
3
Х
3
0
2
7 – 5
9
3