Вынікі турніра па футболе на прызы АБФФ 19.06.2015 г. у Ашмянах сярод камандаў 2003-04 г.н.

19.06.2015 г. на стадыёне ашмянскага фізкультурна-аздараўленчага комплекса адбыўся турнір на прызы АБФФ сярод камандаў 2003-04 г.н.
 
У турніры прынялі ўдзел 4 каманды, каля 50 юных футбалістаў былі ўдзельнікамі футбольнага свята.
 
На турніры ва ўзроставай групе 2003-04 г.н. футбольную акадэмія прадстаўляла адна каманда. У гульнях удзел прынялі таксама 4 гульцы з каманды 2005-06 г.н. У матчы адкрыцці турніра каманда FAIR PLAY бязвольна прайграла камандзе Іўя, з лікам 0:2. Цяжка зразумець, што паўплывала на выключную нерухомасць гульцоў футбольнай акадэміі, але ў камандных дзеяннях пераважваў поўны разлад. Каманда не выканала ўсталёўку трэнера, што прывяло да паразы.
 
У другой гульні "акадэмікі" сыйшліся з камандай ФК Лагойск. Гульня выдалася вельмі напружанай. У большасці гульнявых эпізодаў, а таксама на працягу ўсёй гульні перавага была на баку ашмянцаў. Найбольш спадабаліся пранікальныя перадачы паўабаронцаў у лінію атакі, хуткі пераход да атакуючых дзеянняў, а таксама зладжанасць у лініях. Шмат створаных галявых момантаў і выключны нешанцунак пры завяршэнні атакі. Нічыя 0:0.
 
Трэці матч паміж FAIR PLAY і ФК Спартак Калюга быў надзвычай цікавы. Абедзьве каманды шмат атакавалі, мелі магчымасці для ўзяцця брамаў, але ашмянцаў зноў падводзіла рэалізацыя галявых момантаў. Шмат флангавых перадачаў, добрае узаемадзеянне ва ўсіх лініях, вялікая колькасць небяспечных момантаў створаных каля брамы суперніка - вось толькі галоў, аматары футбола ў асобе бацькоў нашых "акадэмікаў", так і не дачакаліся. Баявая нічыя 0:0.

Па выніках групавога турніра нашая каманда заняла 3-яе месца і ў 1/2 фінала нашым супернікам стала каманда Іўя. І зноў, невядомае здранцвенне авалодала нашымі гульцамі. Хаос ў абарончых дзеяннях і вялікая колькасць нерэалізаваных гульнявых момантаў прывяло да паразы з лікам 0:2. У параўнні з матчам адкрыцця супраць таго ж Іўя, нашыя гульцы прадэманстравалі добрае ўзаемадзеянне ў атацы, але зноў нешанцунак. Мяч так і не аказаўся за плячмі брамніка супернікаў.
 
У завяршэнні гульнявога дня, у матчы за 3-яе месца паміж сабой спаткалісь каманды ашмянскай футбольнай акадэміі і спартакаўцы. Гульня была цалкам падобная да матча групавога турніра, вось толькі спартакаўцы гэтым разам больш валодалі гульнявой ініцыятывай. І зноўку, мноства нерэалізаваных галявых момантаў. Крыўдна... Гульня рухалася да свайго завяршэння, сэрцы аматараў футбола прадчувалі серыю пенальці, але футбольны лёс распарадзіўся інакш. Недарэчная памылка ў абароне і спартакаўцы забілі гол... 0:1... Параза...
 
Падводзячы рысу пад выступленнем нашай каманды ў турніры, адзначу прагрэс у гульні ў параўнанні з папярэднім турнірам 29.04.2015. Каманда пачала гуляць у разумны футбол. Зменьшылася колькасць недакладных перадачаў, паскорыўся працэс выхаду з абароны ў атаку, каманда пачала актыўна выкарыстоўваць усю шырыню футбольнага поля. Але адзінае, што так і не паддалося выпраўленню - рэалізацыя галявых момантаў. Спадзяюся, у хуткім часе нам супольнымі намаганнямі атрымаецца перамагчы гэтую "безгалевую хваробу".
 
Вялікі дзякуй бацькам, якія на працягу ўсяго турніра падтрымлівалі сваіх дзяцей і трэнера!

Каманда

1

2

3

4

П

Н

П

Заб. – Прап.

Ачк.

Мес.

1

ФА Fair Play
Ашмяны

Х

0:0

1

0:2

0

0:0

1

0

2

1

0 - 2

2

3

2

ФК Спартак
Калюга

0:0

1

Х

1:5

0

2:1

3

1

1

1

3 - 6

4

2

3

ФК
Іўе

2:0

3

5:1

3

Х

3:0

3

3

0

0

10 - 1

9

1

4

ФК
Лагойск

0:0

1

1:2

0

0:3

0

Х

0

1

2

1 – 5

1

4

 
½ фінала
ФК Іўе  – ФА Fair Play
2 - 0
ФК Спартак – ФК Лагойск
1 – 6
 
Матч за 3-яе месца
ФА Fair Play – ФК Спартак
0 – 1
 
Фінал
ФК Ивье – ФК Логойск
2 – 1