Вынікі турніра па футболе на прызы АБФФ 07.05.2015 г. у Ашмянах сярод камандаў 2005-06 г.н.

07.05.2015 г. на стадыёне ашмянскага фізкультурна-аздараўленчага комплекса адбыўся турнір на прызы АБФФ сярод камандаў 2005-06 г.н.

У турніры прынялі ўдзел 8 камандаў, каля 130 юных футбалістаў былі ўдзельнікамі вялікага футбольнага свята.

На турніры ва ўзроставай групе 2005-06 г.н. футбольную акадэмія прадстаўляла адна каманда. У матчы адкрыцці турніра ашмянцы ва ўпартай барацьбе саступілі камандзе ФК Спартак з в. КалюгА, Смалявіцкага раёна з лікам 0:2. Наступны матч выдаўся больш удалым для "акадэмікаў", была здабытая нічыя ў гульні з ФК Валожын, лік 0:0; у гэтым матчы ашмянцы мелі гульнявую перавагу, але не здолелі матэрылізаваць яе ў забітыя галы. У апошняй гульні групавога этапа Fair Play з камандай ФК Маладзечна-2 нашыя футбалісты маючы на працягу матча тэрытарыяльную перавагу, так і не стварылі каля брамы суперніка сапраўды небяспечных момантаў, а вось маладзечанцы скарысталіся адсутнасцю зладжанасці ў дзеяннях нашай абароны, і двойчы паразілі браму ашмянцаў, лік 0:2.

Па выніках групавога этапа Fair Play атрымала ў супернікі па паўфінале каманду са Смаргоні. У вельмі напружанай гульні не быў выяўлены пераможца, нічыя 0:0. Абедзьве каманды шмат атакавалі і мелі шмат магчымасцяў для ўзяцця брамаў, але не атрымалася. Далей каманды чакала серыя адзінаццаці метровых удараў. Першымі серыю пенальці паспяхова распачалі ашмянцы 1:0; затым смаргонцы не здолелі перайграць нашага брамніка Вадзіма Буйніцкага, які ў эфектным кідку выратаваў браму; трэці ўдар у выкананні гульцоў з Fair Play прыйшоўся ў бэльку, а вось смаргонцы здолелі забіць, 1:1; далей Вадзім Буйніцкі стварыў сапраўднае цуда адбіўшы чатыры запар стрэлы смаргонцаў, а ашмянцы ў сваю чаргу скіравалі ўсе свае ўдары міма брамы; нервы ўжо не вытрымліваюць... да мяча падыходзіць Аляксандр Місуно, менавіта яго дакладны стрэл у "дзявятку" прынёс перамогу Fair Play!!! Далей нашымі супернікамі ў гульні за 5-ае месца стала каманда ФК Маладзечна-2, ужо знаёмая нам па першым матчы ў групе. Упартая барацьба на кожным метры поля прынесла перамогу ашмянскім футбалістам з лікам 1:0!
 
Будзем чакаць добрай гульні ад нашай каманды і на наступным турніры!
 
Група А
 
Каманда 1 2 3 4 В Н П Заб. – Прап. Ачк. Мес.
1 ФА Fair Play
Ашмяны
Х

0:2

0

0:0

1

0:2

0

1 0 2 0-4 1 4
2 ФК Спартак
в. Калюга

2:0

3

Х

3:0

3

2:0

3

3 0 0 7-0 9 1
3 ФК
Валожын

0:0

1

0:3

0

Х

4:1

3

1 1 1 4-4 4 2
4 ФК
Маладзечна – 2

2:0

3

0:2

0

1:4

0

Х 1 0 2 3-6 3 3
 
Група Б
 
Каманда 1 2 3 4 В Н П Заб – Прап Ачк. Мес.
1 ФК
Смаргонь
Х

1:0

3

0:1

0

0:0

1

1 1 1 1-1 4 3
2 ФК
Дзятлава

0:1

0

Х

1:4

0

0:6

0

0 0 3 1-11 0 4
3 ФК
Маладзечна - 1

1:0

3

4:1

3

Х

0:1

0

2 0 1 5-2 6 2
4 ФК
Лагойск

0:0

1

6:0

3

1:0

3

Х 2 1 0 7-0 7 1
 
Паўфіналы за 5-8 месцы
ФК Маладзечна – 2 – ФК Дзятлава
3 – 1
ФА Fair Play Ашмяны – ФК Смаргонь
0 – 0 (п. 2 – 1 )
 
Паўфіналы за 1-4 месцы
ФК Спартак – ФК Маладзечна – 1
6 – 0
ФК Валожын – ФК Лагойск
0 – 4
 
Матч за 7-8 месцы
ФК Смаргонь – ФК Дзятлава
0 – 3
 
Матч за 5-6 месцы
ФА Fair Play Ашмяны – ФК Маладзечна – 2
1 – 0
 
Матч за 3-4 месцы
ФК Валожын – ФК Маладзечна – 1
0 – 2
 
Фінал
ФК Спартак – ФК Лагойск
2 – 0
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ