Вынікі 9-га (04.11.2018) і 10-га (07.11.2018) тура першанства Гродзенскай вобласці сярод камандаў 2005 г.н.

9-ты тур выдаўся вельмі насычаным на падзеі і эмоцыі. Першы тайм гульні супраць ДзЮСШ Дзятлава магчыма ахарактарызаваць як пасьпяховы. Імкненне да каманднай гульні, кантроль мяча, актыўнасць і як вынік, першы тайм скончыўся на нашую карысць з лікам 3:0. Здавалася б, што яшчэ трэба ў другім тайме, працягваць гуляць у тым жа стылі, і перамога нас не абыдзе. Але не ўся так проста ў футболе... Хутка прапушчаны гол са штрафнога і гульня, літаральна за лічаныя хвіліны, развалілася... 3:3... Крыўдна
 
Паглядзець больш фотаздымкаў
 
 
10-тур быў сапраўднай катастрофай. У хатнім матчы супраць ДзЮСШ Навагрудак нашая каманда выйшла на гульню ў стане комы. Іншага слова я падабраць не магу, каб апісаць тое, што адбывалася на полі. Каб было зразумела ўсім, я дам вытрымку пра кому з медыцынскага слоўніка. Кома (каматозны стан) - (ад грэч. κῶμα — глыбокі сон) — востра развіваючыйся цяжкі паталагічны стан, які характарызуецца прагрэсуючым прыгнятаннем функцый цэнтральнай нэрвовай сістэмы са стратай свядомасці, парушэннем рэакцыі на знешнія раздражняльнікі, нарастаючымі збоямі дыхання, кровазвароту і іншых функцый жыццезабеспячэння арганізма. Першы тайм 0:4... У другім тайме нашая каманда ўзгадала, што яны выйшлі на пляцоўку дзеля таго, каб гуляць у футбол, была зроблена спроба выхаду са стану комы, але яна была не зусім удалай. Параза ў гульні з лікам 3:6, у матчы, які не пакідаў нам шанцаў акрамя як на перамогу і здабычу 3 ачкоў.
 
Паглядзець больш фотаздымкаў