Вынікі турніра у Смаргонях 05-06.11.2016

Турнір распачаўся 05.11.2016 з гульні супраць гаспадароў турніра, каманды Смаргоні! Нашыя хлапцы адразу завалодалі ініцыятывай і вельмі хутка забілі першы гол. Пасля добрых індывідуальных дзеянняў посьпеху дасягнуў стрэл Траццяка Аляксея. Пасля першага забітага гола "акадэмікі" працягвалі мэтаскіраваныя атакі на браму суперніка. Негледзячы на перавагу ашмянцаў, вельмі вострымі контр-атакамі адказвалі і смаргонцы. Разоў з пяць бездакорна дзейнічаў на стужцы брамы Каржоў Захар, які ў гэты дзень быў вымушаны замяніць у браме адсутных Лобана Мікіту і Пабядзінскага Архіпа. Неўзабаве Аляксей Траццяк адзначыўся і другім голам, выйшаўшы сам-насам з брамнікаў смаргонцаў. Першы тайм скончыўся з лікам 2:0 на карысць ашмянцаў. У другім тайме нашая каманда чамусьці адключылась, вынікам чаго спачатку сталі імкліва прапушчаныя 2 галы, якія сталіся вынікам выключна пасіўнай гульні крайніх абаронцаў "акадэмікаў". Лік зрабіўся 2:2. Пасля гэтага пасля вельмі крыўднай зрэзкі мяча аўтаголам адзначыўся Максім Мацяйковіч. Апошні, чацвёрты гол, стаўся прычынай неўважлівых дзеянняў абаронцаў, з-за спінаў якіх смаргонцы здолелі завяршыць атаку. Крыўдная параза з лікам 2:4.
 
Другі матч дня склаўся амаль эдэнтычна гульні са смаргонцамі. Каманда футбольнай акадэміі двойчы ў матчы супраць мінскай "Арбіты" мела перавагу ў два мячы, спачатку 2:0, а потым 3:1, але так і не здолела ўтрымаць перамогу. Гульня завяршылася з лікам 3:3. Галы на рахунку Аляксея Траццяка, Дзмітрыя Кузьміча і Каржова Захара.
 
06.11.2016 першы матч склаўся для "акадэмікаў" вельмі ўдала. З вялікай перавагай з лікам 11:1 была пераможана каманда ФК "Маладзечна" .  
 
Другая гульня дня склалася для ашмянцаў меньш удала. Каманда "акадэмікаў" стварала шмат небяспечных момантаў каля брамы супернікаў, актыўна атакавала, мела гульнявую перавагу на працягу ўсёй гульні. І толькі праз памылку нашага брамніка Архіпа Пабядзінскага, гульцы каманды мінскага "Трактара" здолелі забіць адзіны гол у гульні. Параза з лікам 0:1. Варта таксама адзначыць, што мяч пабываў ў браме мінчукоў ажно двойчы і забітыя былі гэтыя мячы ў поўнай адпаведнасці з правіламі, але суддзя матча меў сваю трактоўку футбольных правілаў.  
 
Сталася ўжо "добрай" традыцыяй, што падчас турніраў якія ладзяцца ў Смаргонях, каманды з гэтага горада дасягаюць вынікаў толькі дзякуючы дапамозе арбітраў (трэнераў ДЮСШ Смаргонь). Вельмі шкада за гэтым назіраць, тым больш улічваючы, што на пляцоўцы гуляюць дзеці, якія ведаюць правілы і потым вельмі складана, а часам зусім нерэальна патлумачыць ім чаму адмяняюцца забітыя па правілах галы і фіксуюцца парушэнні правілаў толькі з боку каманд гасцей, а не гаспадароў. 
 
Тым не меньш, каманда футбольнай акадэміі 2007-08 г.н. дастойна выступіла на турніры і заняла па яго выніках 3-ае месца. Вялікая падзяка бацькам за тое, што на працягу ўсяго турніра падтрымлівалі сваіх дзяцей!
 
Паглядзець вынікі турніра ў Смаргонях 05-06.11.2016