Афармленне візаў на турнір Кубак Даўгавпілса 2016

Паважааныя бацькі і выхаванцы футбольнай акадэміі!
 
У сувязі з тым, што пашпарты асобных дзяцей і бацькоў не былі загадзя пададзены трэнеру, узнікла затрымка з атрыманнем запрашэнняў на афармленне візаў.
 
Усе неабходныя дакументы былі пададзены намі партнёрам ў Латвіі, тыя, у сваю чаргу, пасля падпісання дакументаў у мэра г. Даўгавпілс скіравалі іх у Дэпартамент па міграцыіі. У Дэпартаменце нашыя паперы былі разгледжаны, узгоднены і перададзены ў Міністэрства замежных справаў Латвіі для атрымання ад іх рэзалюцыі. Пасля атрымання рэзалюцыі нам стануць вядомыя нумары запрашэнняў, пасля чаго Консульскі аддзел Амбасады Латвіі ў Мінску прызначыць нам дзень для здачы візавых дакументаў.
 
Ёсць рызыка, што каманда 2000-03 г.н. можа не паспець своечасова атрымаць нумары запрашэнняў і аформіць візы, у гэтым выпадку даты паездкі на турнір 24-26.03.2016 будуць заменены на паездку 01-03.04.2016. Даты выезда камандаў 2004-06 г.н. (08-10.04.2016) і 2007-08 г.н. (15-17.04.2016) застануцца без зменаў!
 
Сярод пададзеных візавых запытаў з нашага боку маецца пэўная колькасць дзяцей і дарослых якім віза будзе аформлена ў першыню. Звычайна, асобы якія не мелі шэнгенскіх візаў на працягу апошніх 3-ох гадоў могуць прэтэндаваць на атрыманне толькі аднакротных візаў. Але здараюцца і выключэнні. Спадзеючыся на такое выключэнне, я ў запыце на візы прасіў аформіць шматкротныя гадавыя візы для ўсіх дзяцей і дарослых. Канчатковае рашэнне аб кротнасці візы будзе залежыць ад рашэння МЗС Латвіі і Консула.