Вынікі выступу камандаў футбольнай акадэміі на VILNIUS CUP 2016, 02-04.09.2016

Вынікі выступу на турніры VILNIUS CUP - 2016 магчыма акрэсліць як няўдачу і страшэнны нешанцунак для каманды 2003-06 г.н., і як дастаткова паспяховым магчыма прызнаць выступ камандаў 2007-08 г.н.
 
Пачну агляд з каманды 2003-06 г.н. Першы гульнявы дзень пакінуў спадзяванне, што турнір для "акадэмікаў" складзецца больш ўдала, але рэаліі былі трошку іншымі.
 
У першы турнірны дзень нашая каманда згуляла першы матч супраць каманды FA Žalgirietis, Vilnius. Нашыя хлапцы па хадзе гульні валодалі ініцыятывай і маглі схіліць шалі вагаў на свой бок, але нешанцунак не дазволіў нам гэта зрабіць. Параза 1:4. Адзіны гол на рахунку Аляксандра Жукоўскага. У другім матчы дня нашая каманда мела перавагу на працягу ўсёй гульні супраць FM Ateitis, Vilnius. Варта адзначыць добрую камбінацыйную гульню, якаснае выкананне стандартаў, а таксама дакладную гульню ў пас. Як вынік паспяховых дзеянняў лік 2:0 у сярэдзіне першай паловы гульні. Мячы на рахунку Івана Літвіновіча і Максіма Шкелды. Здавалася матч так і скончыцца перамогай "акадэмікаў", але две недаравальныя памылкі ў абароне прывялі да дзьвух прапушчаных мячоў. Крыўдная нічыя 2:2, і магчымасць набраць 3 гарантаваныя ачкі. Трэці матч супраць FM Audra, Vilnius складваўся па падобным сцэнары, як і гульня супраць FM Ateitis, Vilnius. Упэненая гульня ў атацы прывяла да ліку 2:0, але чарговая расхлябанасць у гульні абаронцаў і брамніка каштавала нам і перамогі, і нават нічыёй... Крыўдная параза з лікам 2:4!
 
Ад другога гульнявога дня мы ўсе чакалі 6 набраных ачкоў, якія гарантавалі б нам барацьбу як мінімум за 5-ае месца на турніры. Але на дзіва, нашая каманда выдала два самыя найгоршыя матчы ў сваёй гісторыі. Бязвольныя паразы ад FK Tukums, Tukumas (LAT) з лікам 1:3 (адзіны гол на рахунку Аляксандра Жукоўскага) і FC Santos, Tartu (EST) з лікам 1:4 (адзіны гол запісаў на свой лік Ілля Дэрвіс). Гульні як блізнюкі былі падобныя паміж сабой. Не ладзілася гульня ў абароне, не было якаснага першага паса, пры дапамозе якога было б магчыма выйсці ў атаку. Паўабарона і атака цалкам прайграла падборы, не было ніякага руху ў лініях, усе перадачы былі скіраваныя нашымі гульцамі толькі супернікам, мяч большую частку часа знаходзіўся альбо ў паветры, альбо за межамі поля, пасля нягеглых спробаў ашмянцаў зрабіць вынас мяча. Усе гульцы футбольнай акадэміі пазбягалі барацьбы за мяч. Як вынік 0 набраных ачкоў у другі гульнявы дзень і толькі апошняя пазіцыя ў выніковай табліцы...
 
Трэці гульнявы дзень падараваў нам магчымасць зачапіцца за найвышэйшае магчымае 9-ае месца пры ўмове перамогі ў паўфінале над BFA, Vilnius. Пры дастаткова ўпэўненай гульні на працягу ўсяго матча, чарговы "пендаль" ад супернікаў з лікам 0:3. Як вынік магчымасць пазмагацца толькі за 11-ае месца з ужо вядомым нам па групавым этапе FM Ateitis, Vilnius. Сцэнар групавога матча цалкам паўтарыўся. Ведучы 2:0 ашмянцы "здолелі" звесці гульню да нічыёй 2:2, выключна праз сваю няўважлівасць. Серыя пенальці вырашала лёс 11-га месца на турніры. Тутака больш пашанцавала "акадэмікам", якія скарысталіся недакладнасцю віленчукоў (мяч патрапіў у бэльку) і сэйвам свайго брамніка Антося Карпаленкі здолелі вырваць перамогу з лікам 2:1!
 
ВЫНІКІ ТУРНІРА VILNIUS CUP - 2016 ПА 2006 Г.Н.

Пяройдзем да агляду выступу на турніры нашых камандаў 2007-08 г.н. Абедзьве каманды 2007-08 г.н. згулялі на турніры роўна. Спыняцца на кожнай гульні паасобку ня мае сэнсу, паколькі не гледзячы на яе (гульні) вынік, кожны з маленькіх "акадэмікаў" пакінуў на полі ўсе сілы і гуляў з найвялікшым жаданнем праявіць сябе і дапамагчы камандзе.
 
FAIR PLAY - 1 у першы гульнявы дзень не пакінула шанцаў ніводнай з камандаў-суперніц. Былі пераможаныя Czarni, Vegrovas (POL) з лікам 1:0 (гол на рахунку Аляксея Траццяка), FM Žaibas, Vilnius былі пераможаныя 3:2 (3 галы на рахунку Аляксея Траццяка) і завяршыўся гульнявы дзень перамогай ашмянцаў над  FA Žalgirietis/balti, Vilnius з лікам 4:1 (па адным мячы на свой рахунак запісалі Аляксей Траццяк, Максім Мацяйковіч, Георгій Курыловіч і Павел Кардзіс).
 
Другі гульнявы дзень пачаўся з перамогі над TFA Milanas, Vilnius з лікам 1:0 (гол сабе ў залік запісаў Аляксей Траццяк). Другі матч дня склаўся для каманды футбольнай акадэміі вельмі няўдала параза ад FM Audra,Vilnius з лікам 0:2, як потым аказалася, вынік гэтай гульні будзе вырашальны прывызначэнні месцаў у групе. У завяршэнні гульнявога дня былі ўшчэнт разбітыя Rona-2, Elkas (POL) з лікам 6:0 (2 мячы на рахунку Максіма Мацяйковіча, па 1 мячы сабе ў актыў запісалі Курыловіч Георгій, Траццяк Аляксей, Кардзіс Павел і Серганоўскі Аляксандр).
 
Найбольшай трагедый у групавым этапе для нашай FAIR PLAY - 1 сталася нечаканасць, яшчэ дзьве каманды нашай групы набралі ў выніку па 15 ачкоў, столькі ж, колькі і "акадэмікі". У гэтым выпадку глядзяцца асабістыя сустрэчы паміж камандамі. Тутака быў парытэт, кожны клуб меў адну перамогу і адну паразу. У гэтым выпадку глядзіцца колькасць забітых і прапушчаных мячэй паміж гэтымі трыма клубамі. І тутака найвялікшае расчараванне. +1 мяч у актыве FM Žaibas, Vilnius, 0 мячоў у актыве FM Audra,Vilnius і -1 мяч у FAIR PLAY - 1. Такім чынам мы толькі 3-ія і маем права толкі на паўфіналы за 5-8 месцы.
 
У трэці гульнявы дзень нашым чупернікам па паўфінале за 5-8 месцы сталася нашая ж каманда FAIR PLAY - 2, якая па выніках групавога этапа заняла 4-ае месца. Гульня была роўная, з магчымасцю здабыцця перамогі кожнай з камандаў. Але дзякуючы двум забітым галам Максіма Капшы і аднаго гола Аляксея Трэймака FAIR PLAY - 2 атрымала перамогу над FAIR PLAY - 1 дзе адзначыўся голам Максім Мацяйковіч. FAIR PLAY - 2 - FAIR PLAY - 1, 3:1.На вялікі жаль, бацькоў дзяцей FAIR PLAY - 1 агарнула несамавітая роспач, выкліканая тым, што ў складзе FAIR PLAY - 2 згулялі 3 гульцы 2006 г.н. дзеянні якіх на полі наўпрост паўплывалі на вынік матча, мной было прынятае рашэнне, што далей за 5-ае месца ўсёж такі згуляе каманда FAIR PLAY - 1, а матч за 7-ае месца правядзе FAIR PLAY - 2. Апошні матч 3-га дня склаўся для нашых "акадэмікаў" вельмі няўдала. Ня гледзячы на тое, што пасля двух трапных стрэлаў па браме Аляксея Траццяка, нашая каманда двойчы вяла ў ліку 1:0, а потым 2:1, але так і не здолела ўтрымаць перамогу над A.Narbekovo akademija, Vilnius, дапусціўшы шэраг памылак пры гульні ў абароне, параза 2:6 і агульнае 6-ае месца на турніры.
 
FAIR PLAY - 2  у першы гульнявы дзень здабыла пермогу над FM Spurtas,Vilnius з лікам 6:0 (галы: Трэймак Аляксей - 6, Урбан Ягор - 1). Затым крыўдная параза 1:6 ад A.Narbekovo akademija, Vilnius, (гол: Трэймак Аляксей) і параза 2:4 ад FC Santos, Tartu (EST) (галы: Аляксей Трэймак - 2).
 
Другі гульнявы дзень падараваў нам нічыю 1:1 з FK Liepaja, Liepoja (LAT) (гол на рахунку Максіма Капшы) і паразу з лікам 1:4 ад Žalgirietis/žali, Vilnius (гол на рахунку Аляксея Траццяка).
Трэці гульнявы дзень пачаўся з перамогі над Rona-1, Elkas (POL) з лікам 4:2 (галы: Максім Мешчановіч - 2, Капша Максім - 1, Трэймак Аляксей - 1), потым былі пераможаныя FAIR PLAY - 1 з лікам 3:1 (галы: Аляксей Трэймак - 1, Капша Максім - 2) і ў апошняй гульні турніра за 7-ае месца былі разьбітыя TFA Milanas, Vilnius з лікам 8:0 (галы: Максім Мешчановіч - 2, Капша Максім - 3, Трэймак Аляксей - 3).
 
ВЫНІКІ ТУРНІРА VILNIUS CUP - 2016 ПА 2008 Г.Н.
 
 
 

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ