Валожын. 30.12.2017. Вынікі турніра сярод камандаў 2008-10 г.н.

Вялікі дзякуй арганізатарам турніра за магчымасць згуляць на цудоўнай пляцоўцы новага ФАКа ў г. Валожыне!
 
Праз тое, што каманды Валожына былі прадстаўлены гульцамі 2009-10 г.н., матчы насілі трэніровачны характар. Хаця каманда Валожын-1 здолела даць сапраўдны бой ашмянцам. А вось у асабістай сустрэчы паміж Баварыяй і Чэлсі мацнейшымі былі футбалісты з Чэлсі, якія дзякуючы гэтай перамозе і занялі 1-ае месца на турніры.
 
Вынікі матчаў:
Fair Play Баварыя - ДЮСШ Валожын-2 17:3
Fair Play Чэлсі - ДЮСШ Валожын-1 3:2
Fair Play Баварыя - Fair Play Чэлсі 0:5
Fair Play Чэлсі - ДЮСШ Валожын-2 11:1
Fair Play Баварыя - ДЮСШ Валожын-1 10:2
 
Упершыню ў афіцыных гульнях за каманду футбольнай акадэміі згулялі нашыя самыя юныя футбалісты 2010-11 г.н. Віньшуем іх з дэбютам!

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ