Вынікі турніра ў Валожыне па 2007-08 г.н. 28.01.2018

Зусім няўдала склаўся турнір для нашых камандаў у Валожыне.
 
Не клеілася камандная гульня, кожны з гульцоў кожны раз валодаючы мячом меў толькі адно жаданне - ніколі і ні з кім ім не дзяліцца. Праз гэта гульні камандаў выглядалі як набор гульнявых эпізодаў з удзелам асобных гульцоў.
 
Акрамя таго, індывідуальныя абарончыя дзеянні блізу сваёй брамы цалкам ігнараваліся нашымі гульцамі. 
 
У выніку такога перабору ў індывідуальных дзеяннях, цалкам адсутнічала камандная гульня. Толькі ў паасобных эпізодах матчаў з'яўлялася каманднае ўзаемадзеянне.
 
Вельмі не хапала нашага брамніка Мікіты Лобана, у сувязі з яго адсутнасцю за абедзьве каманды гуляў Архіп Пабядзінскі, якому пасля 1,5 месячнай адсутнасці было вельмі складана ўваходзіць у рытм. Але выказваю падзяку Архіпу за самаадданую гульню. 
 
Вялікі дзякуй бацькам за падтрымку на турніры!!!
 
Вынікі гульняў:
  • Fair Play Баварыя - ДЮСШ Валожын 1-8 (гол на рахунку Аляксея Траццяка)
  • Fair Play Чэлсі - ДЮСШ Смаргонь 2-10 (галы: Шанько Дзмітрый і Капша Максім)
  • Fair Play Баварыя - ДЮСШ Смаргонь 4-12 (галы: Траццяк Аляксей, Курыловіч Георгій, Капша Максім, Кузьміч Дзмітрый)
  • Fair Play Чэлсі - ДЮСШ Валожын 2-8 (2 галы на рахунку Максіма Капшы)
  • Fair Play Баварыя - Fair Play Чэлсі 8-4 (галы: Максім Капша - 3, Яжэвіч Павел - 1; Аляксей Траццяк - 2, Дзьячкоў Аляксандр - 3, Кузьміч Дзмітрый - 2, Мацяйковіч Максім - 1)

 

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ