Інфармацыя па турніры ў Валожыне па 2007-08 г.н. 28.01.2018

Паважаныя бацькі!
 
Інфармую вас, што 28.01.2018 каманда футбольнай акадэміі Fair Play 2007-08 г.н. едзе на турнір па міні-футболе ў Валожын.
У турніры плануецца ўдзел 4 камандаў.
 
Збор на платформах аўтавакзала а 8.30, ад'езд а 8.45.
 
З сабой мець гульнявы камплект формы, шчыткі, абутак для залы.
 
Прашу забяспечыць дзяцей пітвом і харчамі.
 
Едзем на сваіх аўто. Аўтамабілі бацькоў якія павязуць дзяцей будуць запраўленыя за сабраныя на паездку грошы.
 
Прашу бацькоў, якія гатовыя дапамагчы з давозам дзяцей, праінфармаваць аб гэтым трэнера.