Вынікі выступу камандаў футбольнай акадэміі на UTENIS CUP-2015

Радасць ад перамогаў, слёзы ад паразаў...
Ад імя футбольнай акадэміі, бацькоў і дзяцей выказваю шчырую падзяку грамадскаму аб'яднанню "Футбольны альянс" і асабіста яго кіраўніку і нязменнаму шматгадоваму арганізатару UTENISCUP - Кестуцісу Гімбутасу! Дзякуй за цёплы і шчыры прыём, дзякуй за цудоўныя пляцоўкі на якіх каманды футбольнай акадэміі набіраліся першага міжнароднага вопыта, дзякуй за сапраўднае свята дзіцячага футбола, дзе не было месца агрэсіі і разборкам!
 
Ад свайго імя выказваю шчырую падзяку бацькам якія адправіліся разам са сваімі дзецьмі на турнір і падтрымалі іх! Немагчыма перадаць словамі, што рабілася на трыбунах падчас гульняў камандаў 2005-06 і 2007-08 г.н., смех, слёзы, няспынныя каментары, апладысменты! Вядома, што такая падтрымка не магла не сказацца на гульні выхаванцаў футбольнай акадэміі, якія пакінулі на пляцоўках Уценіс-арэны ўсе свае сілы!
 
Было цікава паглядзець на ўзровень падрыхтоўкі дзіцячых літоўскіх футбольных камандаў. Я быў уражаны стылем гульні нашых супернікаў. Футбол у іх выкананні цалкам пабудаваны на перадачах і перамяшчэннях. Падчас гульні гульцы амаль не выкарыстоўваюць фінты, усё падпарадкавана каманднай гульні і групавым узаемадзеянням.   
Ніжэй будуць пададзеныя вынікі спаборніцтваў ва ўсіх узроставых групах з невялікімі каментарамі да гульняў усіх нашых камандаў і фотаздымкамі.

 2001-02 г.н.
 

Каманды

Перамогі

Нічыі

Паразы

Набраныя ачкі

Забітыя
мячы

Прапушчаныя мячы

Месца

1

Utena

3

1

1

10

10

1

2

2

„Fair Play-1“

1

0

4

3

4

14

5

3

Telšių „Džiugas“

1

1

3

4

1

3

4

4

Alytaus SRC-2

3

1

1

10

5

1

3

5

Alytaus SRC-1

5

0

0

15

16

0

1

6

„Fair Play-2“

0

1

4

1

0

17

6

 
Utena – Fair Play-1 5:0
Džiugas – Alytaus SRC-2 0:1
Fair Play-2 – Alytaus SRC-1 0:7
Alytaus SRC-1 – Utena 1:0
Fair Play-1 – Alytaus SRC-2 0:2
Fair Play-2 – Džiugas 0:0
Utena – Alytaus SRC-2 0:0
Alytaus SRC-1 – Džiugas 1:0
Fair Play-1 – Fair Play-2 4:0
Alytaus SRC-2 – Fair Play-2 2:0
Džiugas – Utena 0:1
Alytaus SRC-1 – Fair Play-1 6:0
Utena – Fair Play-2 4:0
Alytaus SRC-2 – Alytaus SRC-1 0:1
Džiugas – Fair Play-1 1:0

Нягледзячы на немалую колькасць прапушчаных мячоў, каманды футбольнай акадэміі 2001-02 г.н. глядзеліся даволі някепска на фоне сваіх супернікаў. Хочацца падзякаваць за самаадданую гульню нашых абаронцаў і брамнікаў, а вось да нападаючых маюцца вялікія прэтэнзіі. Лінія атакі выглядала выключна "разабранай". На памяць прыходзяць толькі паасобныя небяспечныя моманты з гульняў, увесь астатні час на пляцоўцы не было нападаючых, былі толькі "турысты", якія прахаджваліся па пляцоўцы і ўсяляк пазбягалі барацьбы. Безумоўна, не лепшым чынам на гульні нашых камандаў сказалася адсутнасць вопыта гульні на стандартнай міні-футбольнай пляцоўцы. Зусім не ладзілася камандная гульня. Узаемадзеянне паміж гульцамі сканчалася адразу, як толькі нехта з партнёраў пачынаў недарэчна выкарыстоўваць фінты і ісці ў обыгрыш "адзін у адзін", далей страта мяча, хуткая контратака суперніка, гол. Спадзяюся, удзел у турніры станоўча паўплывае на нашых гульцоў, папоўніць іх футбольную скарбонку такім неабходным міжнародным гульнявым вопытам!

2003-04 г.н.

Група А

Каманды

Перамогі

Нічыі

Паразы

Набраныя ачкі

Забітыя
мячы

Прапушчаныя мячы

Месца

1

Vilniaus „Žalgirietis-1“

3

0

0

9

20

2

1

2

„Fair Play-2“

0

0

3

0

1

36

4

3

Alytaus RESE

2

0

1

6

20

4

2

4

Vilniaus„Spurtas“

1

0

2

3

10

7

3

 
Žalgirietis-1 – Spurtas 3:1
Fair Play-2 – RESE 0:14
RESE – Žalgirietis-1 2:3
Spurtas – Fair Play-2 8:0
RESE – Spurtas 4:1
Žalgirietis-1 – Fair Play-2 14:1
 
Група Б

Каманды

Перамогі

Нічыі

Паразы

Набраныя ачкі

Забітыя
мячы

Прапушчаныя мячы

Месца

1

„Fair Play-1“

0

0

3

0

0

25

4

2

Vilniaus „Žalgirietis-2“

2

0

1

6

10

3

2

3

Vilniaus FM

1

1

1

4

10

2

3

4

Utena

2

1

0

7

13

3

1

 
Fair Play-1 – Utena 0:9
Žalgirietis-2 – Vilniaus FM 1:0
Utena – Žalgirietis-2 3:2
Vilniaus FM – Fair Play-1 9:0
Vilniaus FM – Utena 1:1
Fair Play-1 – Žalgirietis-2 0:7
Паўфіналы сярод камандаў, што занялі 5-8 месцы
Spurtas – Fair Play – 1 5:0
Vilniaus FM – Fair Play-2 2:1
 
Паўфіналы сярод камандаў, што занялі 1-4 месцы
Žalgirietis – 1 – Žalgirietis – 2 2:0
Utena – RESE 1:4
 
Гульня за 7 месца
Fair Play – 1 – Fair Play – 2 1:2
 
Гульня за 5 месца
Spurtas – Vilniaus FM 2:3
 
Гульня за 3 месца
Žalgirietis – 2 – Utena 0:0 (5:4)
 
Фінал
Žalgirietis – 1 – RESE 0:2
 
Гульня камандаў футбольнай акадэміі 2003-04 г.н. выклікала ў мяне найбольшую роспач. Выключная абыякавасць на пляцоўцы. Адсутнасць характару і жадання пазмагацца. Часткова гэта магчыма спісаць на адсутнасць гульнявога вопыта, а таксама на тое, што супернікі былі старэйшымі за нашых "акадэмікаў" на 1 год. Больш-меньш гульня нашых футбалістаў пачала набліжацца да адзнакі "Задавальняюча" толькі ў другі гульнявы дзень. Месцамі праглядалася някепская камандная гульня. Безумоўным героем абодвух гульнявых дзён стаў наш брамнік - Вадзім Буйніцкі, які па выніках турніра быў прызнаны арганізатарамі лепшым брамнікам турніра! Гэта быў адзіны гулец у складзе камандаў футбольнай акадэміі, якога не турбавалі ні ўзрост супернікаў (Вадзім 2005 г.н.), ні іх фізічная і гульнявая перавага, Вадзім змагаўся як леў, за што і быў узнагароджаны!
 

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ


 2005-06 г.н.

Група А

Каманды

Перамогі

Нічыі

Паражэнні

Набраныя ачкі

Забітыя
мячы

Прапушчаныя мячы

Месца

1

Žalgirietis/Žali
(Vilnius, LTU)

0

1

2

1

1

3

4

2

Fair Play-2
(BLR)

1

0

2

3

2

7

3

3

Marupe
(Marupe, LAT)

2

1

0

7

10

1

1

4

Spurtas
(Vilnius, LTU)

2

0

1

6

3

5

2

 
Žalgirietis/Žali – Spurtas 0:1
Fair Play-2 – Marupe 0:5
Marupe – Žalgirietis/Žali 1:1
Spurtas – Fair Play-2 2:1
Marupe – Spurtas 4:0
Žalgirietis/Žali – Fair Play-2 0:1

Група Б

Каманды

Перамогі

Нічыі

Паражэнні

Набраныя ачкі

Забітыя
мячы
Прапушчаныя
мячы

Месца

1

Fair Play-1
(BLR)

0

0

3

0

1

8

4

2

Žalgirietis/Balti
(Vilnius, LTU)

1

2

0

5

4

2

2

3

Žaibas
(Vilnius, LTU)

1

1

1

4

6

6

3

4

Utena
(Utena, LTU)

2

1

0

7

9

4

1

Fair Play-1 – Utena 0:4
Žalgirietis/Balti – Žaibas 1:1
Utena – Žalgirietis/Balti 1:1
Žaibas – Fair Play-1 2:1
Žaibas – Utena 3:4
Fair Play-1 – Žalgirietis/Balti 0:2

Паўфіналы сярод камандаў, што занялі 5-8 месцы
Fair Play 2 – Fair Play-1 2:1
Žalgirietis/Balti – Žalgirietis/Žali 0:0 (3:1)

Паўфіналы сярод камандаў, што занялі 1-4 месцы
Marupe – Žaibas 3:0
Utena – Spurtas 2:1

Гульня за 7 месца
Fair Play-1 – Žalgirietis/Žali 0:5

Гульня за 5 месца
Fair Play-2 – Žalgirietis/Balti 0:1

Гульня за 3 месца
Žaibas – Spurtas 0:2

Фінал
Marupe – Utena 0:0 (4:2)

Удзел у міжнародным турніры, быў першым гульнявым вопытам нашых "акадэмікаў". Каманды футбольнай акадэміі 2005-06 г.н. дэманастравалі момантамі даволі прыстойны ўзровень гульні. Першы гульнявы дзень быў даволі складаным. Паклалі свой адбітак на гульню вельмі ранні выезд на турнір, што паўплывала на гульню, гульцы былі стомленыя.  Як і ў матчах з удзелам 2001-02 г.н., гульня абароны выклікала ў мяне, як у трэнера, больш задавальнення, чым гульня гульцоў лініі атакі. Тыя, хто павінны былі ствараць вынік, забіваць галы, былі бляклым ценем саміх сябе. Выказваю шчырую падзяку хлапцам за самаадданую барацьбу на пляцоўцы, імкненне да перамогі і жаданне прадэманстраваць добры футбол!

2007-08 г.н.

Каманды

Перамогі

Нічыі

Паражэнні

Набраныя ачкі

Забітыя
мячы

Прапушчаныя мячы

Месца

1

Utena
(Utena, LTU)

1

0

4

3

3

9

5

2

Žaibas
(Vilnius, LTU)

2

1

2

7

6

7

4

3

Marupe
(Marupe, LAT)

0

2

3

2

4

5

6

4

Panevėžio FA
(Panevėžys, LTU)

5

0

0

15

18

3

1

5

Naikas
(Panevėžys, LTU)

2

1

2

7

3

3

3

6

Fair Play
(Ashmeny, BLR)

2

2

1

8

2

6

2

Utena – Fair Play 0:1
Marupe – Panevėžio FA 2:3
Žaibas – Naikas 0:1
Naikas – Utena 2:0
Fair Play – Panevėžio FA 0:6
Žaibas – Marupe 2:1
Utena – Panevėžio FA 0:3
Naikas – Marupe 0:0
Fair Play – Žaibas 0:0
Panevėžio FA – Žaibas 4:1
Marupe – Utena 0:2
Naikas – Fair Play 0:1
Utena – Žaibas 1:3
Panevėžio FA – Naikas 2:0
Marupe – Fair Play 0:0

Гульня за 5 месца
Utena – Marupe 0:1

Гульня за 3 месца
Naikas – Žaibas 0:0 (3:1)

Фінал
Panevėžio FA – Fair play 5:1

Згадкі пра гульню самых маленькіх прадстаўнікоў футбольнай акадэміі выклікаюць у мяне толькі станоўчыя эмоцыі і замілаванне! Няхай не ўсё атрымлівалася, няхай было складана адаптавацца да новых умоваў гульні на стандартнай міні-футбольнай пляцоцы, але шчырая любоў да футбола, сапраўдныя і шчырыя эмоцыі, а таксама жаданне перамогі дазволілі нашым хлапцам узняцца так высока! Хацелася б адзначыць кожнага нашага гульца, бо кожны з іх пакінуў на пляцоўцы ўсе свае сілы. Кожны з іх намагаўся дасягнуць максімума на сваёй пазіцыі на пляцоўцы. Высокі ўзровень самадысцыпліны, увага да тлумачэнняў трэнера і выкананне ўсталёўкі на гульню - вось складнікі нашай перамогі. Прыемна здзівіў максімалізм нашых маленькіх "акадэмікаў". Жаданне ў кожнай гульні дасягаць максімальнага выніка ўвесь час стымулявала іх гульню. Спадзяюся, што і надалей нашыя маленькія гульцы не згубяць свае байцоўскія якасці, і яшчэ не аднойчы парадуюць трэнера і сваіх бацькоў добрай гульнёй! Асобная падзяка брамніку Мікіце Лобану за адчайную гульню на аошняй мяжы абароны! Мікіта - лепшы гулец каманды па версіі арганізатараў турніра! 
 
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ