Футбольная акадэмія Fair Play прэтэндуе на ўдзел у праекце УЕФА

17.05.2018 у Беларускай федэрацыі футбола адбыліся інтэрв'ю з 14 загадзя адабранымі футбольнымі клубамі і школамі з усёй Беларусі. Сярод удзельнікоў была і футбольная акадэмія Fair Play.
 
Па выніках гэтых інтэрв'ю будуць адабраныя 7 футбольных клубаў (школаў) якія прымуць удзел у пілотным праекце УЕФА па развіцці дзіцячага і масавага футбола.
 
Адабраныя футбольныя клубы і школы прымуць удзел у адукацыйных праграмах звязаных з пабудовай клубнай сістэмы і дзейнасцю футбольных клубаў, а таксама атрымаюць самыя сучасныя веды ў галіне падрыхтоўкі дзяцей у футболе.
 
Чакаем з'яўлення Fair Play сярод фіналістаў!