Футбольная акадэмія Fair Play абраная ў праект УЕФА

Па выніках інтэрв'ю якое прайшло 17.05.2018 у Беларускай федэрацыі футбола, футбольная акадэмія Fair Play патрапіла ў лік нешматлікіх абраных з усёй Беларусі футбольных клубаў (школаў) якія прымуць удзел у пілотным праекце УЕФА па развіцці дзіцячага і масавага футбола.
 
Адабраныя футбольныя клубы і школы прымуць удзел у адукацыйных праграмах звязаных з пабудовай клубнай сістэмы і дзейнасцю футбольных клубаў, а таксама атрымаюць самыя сучасныя веды ў галіне падрыхтоўкі дзяцей у футболе.