Турнір Fair Play у Ашмянах 06.05.2018

06.05.2018 каманды Fair Play Мілан (2006-08 г.н.) і Рэал (2008-09 г.н.) едуць у Ашмяны на маленькі турнір, іх супернікамі будзе каманда Fair Play 2007-08 г.н. Ашмяны
 
Пачатак турніру а 10.30 (збор а 10.00), заканчэнне а 13.30. У турніры ўдзельнічаюць 3 каманды, кожная згуляе па 2 матчы, працягласць аднаго матчу 2 таймы па 25 хвілін + перапынак.
Дзеці павінныя мець з сабой гульнявую форму, а таксама перакус і шмат пітнай вады.
 
Дзеці гуляюць без падліку галоў і ачкоў. Гэты турнір, магчымасць пагуляць у футбол ва ўмовах спаборніцтваў, а таксама атрымаць новы досвед і задавальненне ад гульні, гэта наша мэта.
 
На вялікі жаль, да пачатку турніру АБФФ не паспела падрыхтаваць прызы для ўсіх дзяцей. Таму памятныя прызы будуць уручаныя ўсім дзецям крыху пазней. Усе дзеці будуць гуляць на турніры, і ўсе дзеці атрымаюць памятныя прызы.