Турнір Fair Play у Ашмянах 06.05.2018

06.05.2018 каманды Мілан (2006-08 г.н.) і Рэал (2008-09 г.н.) едуць у Ашмяны на маленькі турнір, іх супернікамі будзе каманда 2007-08 г. н.
 
Збор на ад'езд 06.05 (нядзеля) у 9.30, паркоўка каля кавярні "Беларускі куток". Нас будуць чакаць на паркоўцы мікра-аўтобусы, барвяны Мэрсэдэс на 19 месцаў і сіні Мэрсэдэс на 15 месцаў. З сабой кожнаму дзіцяці мець 5 рублёў на аплату праезду. Ад'езд робім цэнтралізавана. Магчыма ўсім дзецям не хопіць месцаў у 2 мікрааўтобусах (такіх дзяцей будзе каля 9, пры ўмове, што збяруцца ўсе), і тады мы іх будзем рассаджваць па машынах бацькоў. Бацькі якія жадаюць падтрымаць сваіх дзяцей, могуць дабірацца з намі на асабістых аўтамабілях.
 
Пачатак турніру а 10.30, заканчэнне а 13.30. У турніры ўдзельнічаюць 3 каманды, кожная згуляе па 2 матчы, працягласць аднаго матчу 2 таймы па 25 хвілін + перапынак.
Дзеці павінныя мець з сабой спартыўнае аддзенне і абутак, а таксама перакус і шмат пітнай вады.
 
Дзеці гуляюць без падліку галоў і ачкоў. Гэты турнір, магчымасць пагуляць у футбол ва ўмовах спаборніцтваў, а таксама атрымаць новы досвед і задавальненне ад гульні, гэта наша мэта.
 
На вялікі жаль, да пачатку турніру АБФФ не паспела падрыхтаваць прызы для ўсіх дзяцей. Таму памятныя прызы будуць уручаныя ўсім дзецям крыху пазней. Усе дзеці будуць гуляць на турніры, і ўсе дзеці атрымаюць памятныя прызы.