Каманда 2007-08 г.н. едзе на турнір у Смаргонь 01-02.04.2016

Каманда футбольнай акадэміі 2007-08 г.н. запрошана на міжнародны футбольны турнір у Смаргонь на перыяд 01-02.04.2016 г.

У турніры прымуць удзел 10 камандаў падзеленых на 2 групы. Кожная каманда згуляе 4 гульні ў сваёй групе (3 гульні - 01.04, 1 гульня - 02.04), а потым, па выніках групавога турніра прыме ўдзел у фінальнай гульні за пэўнае месца на турніры (1 гульня - 02.04).

Ад'езд каманды запланаваны з ашмянскага аўтавакзала 01.04 а 10.00.
 
Папярэдні расклад гульняў 01.04: 12.00 - ФК Смаргонь-1, 13.30 - Дынама Мінск-1, 15.45 - БАТЭ Барысаў-2. Расклад гульняў 02.04: 11.00 - Нёман Гродна (магчымы змены ў часе пачатку гульні, дакладная інфармацыя будзе 01.04), час стыкавой фінальнай гульні будзе вядомы па завяршэнні групавога турніра.

Кожнаму з дзяцей на гульню мець перакус, пітную ваду, гульнявы камплект формы, абутак для гульні, шчыткі і цёплую паддзёўку пад гульнявы камплект формы.
 
Аплаты за турнір - 75000, 10000 на камандны унёсак + 65000 за праезд на аўтобусе 01.04.2016. Аплату прашу зрабіць 30 альбо 31 сакаквіка пад час трэніровак.
 
Прашу бацькоў праінфармаваць трэнера аб магчымасці дапамагчы з дастаўкай дзяцей на турнір 02.04. Неабходныя 4-ры аўтамабiлі бацькоў, 5-ты аўтамабіль прадастаўляе трэнер.