Вынікі выступу каманды 2003-06 г.н. на турніры па міні-футболе ў г. Смаргонь 26-27.11.2016

Удзел у турніры ў Смаргонях 26-27.11.2016 пакінуў у мяне асабіста скрайне негатыўныя ўражанні.
 
Ва ўсіх гульнях турніра, за выключэннем хіба матча супраць ФК Смаргонь 2004 г.н. прайгранага з буйным лікам 1:11 (гол на рахунку Арсенія Лапая), каманда месцамі дэманастравала нядрэнны футбол. Асабліва ўпартымі былі гульні супраць ФК Валожын прайгранай з лікам 2:4 (галы забілі Ілля Гардзей і Аляксандр Кірдзік) і ФК Маладзечна прайгранай з лікам 1:3 (гол забіў Максім Шкелда).
 
Гульня супраць ФК ПМЦ Паставы завяршылася з лікам 3:3 (галы на рахунку Максіма Капшы - 1 і Іллі Гардзея - 2), гэта быў найбольш крыўдны для нас матч. "Акадэмікі" двойчы вялі ў ліку, мелі гульнявую перавагу, але за 3 секунды да заканчэння гульні атрымалі гол з нулявога кута пляцоўкі, то была катастрофа.
 
Гульня супраць каманды ФК Смаргонь 2005 г.н. 2:6 ( галы на рахунку Іллі Дэрвіса і Максіма Капшы), а таксама гульня супраць ФК Смаргонь 2006 г.н. 2:5 (галы на рахунку Аляксандра Кірдзіка і Максіма Капшы) былі вельмі падобныя адна да адной. Супернікі ашмянцаў больш валодалі ініцыятывай, што і прывяло да паразаў нашай каманды.
 
Мяне як трэнера, найбольш здзівіла і ўюшыла адначасова, поўная абыякавасць амаль усіх гульцоў якія знаходзіліся на пляцоўцы, да выканання сваіх гульнявых абавязкаў. Адсутнасць жадання змагацца, адсутнасць жадання ісці ў кантакт у адзінаборствах, адсутнасць жадання думаць. Складалася ўражанне літургічнага сну цэлай каманды. Усё тэхнічныя і тактычныя элементы якія адпрацоўваліся на трэніроўках, ігнараваліся нашымі гульцамі. Часам складвалася ўражанне, што ў турніры ўдзельнічаюць дзеці, якіх сабралі перад самым турнірам невядома дзе, і прапанавалі згуляць у футбол. Мне як трэнеру было вельмі крыўдна бачыць такі развал каманднай гульні пад час усіх матчаў. 
 
Ні перад гульнёй, ні пасля гульні ніхто з дзяцей нават не абмяркоўваў турнір, усе былі занятыя толькі тэлефоннымі гульнямі. Здаецца, гэта адзінае, што іх цікавіць...
 
Адзіны гулец у нашай камандзе якому было неабыякава на пляцоўцы пад час турніра - Капша Максім. Па выніках спаборніцтваў ён прызнаны лепшым гульцом турніра!
 
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ