Каманда 2003-06 г.н. прыме ўдзел у турніры па міні-футболе ў г. Смаргонь 11-12.02.2017

11-12.02.2017 каманда футбольнай акадэміі 2003-06 г.н. прыме ўдзел у турніры па міні-футболе сярод камандаў 2005 г.н. у г. Смаргонь. Удзельнічаюць 7 камандаў, мы згуляем 3 гульні ў суботу 11.02 і 3 гульні ў нядзелю 12.02.
 
Турнір будзе праходзіць у залі. З сабой мець гульнявы камплект формы, шчыткі, абутак для залы.
 
Таксама прашу бацькоў забяспечыць дзяцей у дарогу ежай і гарачым пітвом. Вялікая просьба, не давайце дзецям у дарогу чыпсы і іншыя снэкі, а таксама каляровыя напоі.
 
Да пятніцы 10.02.2017 прашу бацькоў здаць па 3 рублі на аплату ўдзелу ў турніры.
 
Вялікая просьба да мамаў і татаў, хто не заняты ў суботу і нядзелю (11-12.02.2017), і гатовы дапамагчы з дастаўкай дзяцей на турнір у Смаргонь і назад у Ашмяны, паведамце мне пра гэта.
 
Ад'езд на турнір адбудзецца з аўтавакзала 11.02.2017 а 8.45, збор на ад'езд а 8.30. Першы матч 11.02 гуляем а 10.00 супраць ФК “Валожын”. Інфармацыя пра час ад’езда на турнір у нядзелю 12.02.2017 будзе паведамлена пазней.