Каманды футбольнай акадэміі з Ашмянаў 2007-08 г.н. і з Астраўца Manchester United стартуюць у турніры ў Смаргонях 09.03.2019

Каманды футбольнай акадэміі з Ашмянаў 2007-08 г.н. і з Астраўца Manchester United стартуюць у турніры ў Смаргонях 09.03.2019 сярод камандаў 2007-08 г.н.
 
На працягу 1 месяца, кожную нядзелю (за выключэннем суботы 09.03.2019, дня старту турніру) нашыя каманды будуць гуляць у фармаце 9х9 на 1/2 футбольнага поля (мяч № 4, працягласць гульні 2 тайма па 20 хв.). Гульнявы дзень для кожнай з нашых камандаў будзе складацца з 2 гульняў. Гульні будуць праходзіць на вуліцы, на стадыёне ДЮСШ Смаргонь па футболе. Гульнявы дзень будзе доўжыцца з раніцы і недзе да 15.00.
 
Для ўдзелу ў турніры неабходна на бліжэйшых трэніроўках здаць па 10 р. (5 р. за ўдзел у турніры + 5 р. за праезд). На кожны наступны выезд спатрэбіцца толькі аплата праезда 5 р. Дастаўка дзяцей будзе ажыццяўляцца мікра-аўтобусам. 
 
На турнір з сабой неабходна браць:
- гульнявы камплект формы, шчыткі, цёплую паддзёўку пад форму, абутак (бутсы, шыпоўкі ці сараканожкі), шапуі, пальчаткі 
- гарачае пітво і перакус, пітная вада
 
Інфармацыя па ад'ездзе каманды Fair Play Астравец  (Manchester United) на турнір у Смаргонь 09.03.2019:
8.00 - Астравец, вул. К. Сваяка, 2 (прыпынак грамадскага транспарту каля "Белмаркета")
 
Інфармацыя па ад'ездзе каманды Fair Play Ашмяны 2007-08 г.н. на турнір у Смаргонь 09.03.2019:
9.15 - Ашмяны, вул. Савецкая, 1 (збор у фае ФАКа)