Каманда 2007-08 г.н. (Баварыя) прыме ўдзел у турніры ў Смаргонях 05-06.11.2016

Каманда 2007-08 г.н. (Баварыя) прыме ўдзел у турніры ў Смаргонях 05-06.11.2016
 
Колькасць камандаў-удзельніц у турніры - 8. Яны будуць разбіты на 2 групы па 4 каманды ў кожнай. У групах каманды згуляюць кожная з кожнай, а потым, у залежнасці ад занятага месца ў групе, нас чакае стыкавая гульня, якая і вызначыць нашае месца на турніры.
 
Гульні будуць праходзіць на вуліцы, на стадыёне са штучным пакрыццём.
 
Дакладны каляндар гульняў, а таксама дадатковая інфармацыя з'явяцца бліжэй датаў турніра.
 
Загадзя прашу бацькоў праінвармаваць трэнера аб магчымасцях дастаўкі дзяцей на турнір. Адно аўто ўжо ёсць (гэта трэнер),я здолею ўзяць на борт 4 чалавек. Патрэбныя яшчэ 4 аўтамабілі каб даставіць 16 чалавек.