Вынікі турніра па міні-футболе сярод камандаў 2007-08 г.н. у г. Смаргонь 04.02.2017

У турніры прынялі ўдзел 4 каманды, ДЮСШ Смаргонь 2007 г.н., ДЮСШ Смаргонь 2008 г.н., FA FAIR PLAY - Баварыя і FA FAIR PLAY - Чэлсі.
 
FA FAIR PLAY - Баварыя не здолела ўтрымаць перамогу ў матчы з ДЮСШ Смаргонь 2008 г.н., ведучы ў ліку 2:0 (галы на рахунку: Аляксандра Дзьячкова і Аляксея Траццяка) ашмянцы дазволілі супернікам пад самую канцоўку гульні зраўняць лік. Нягледзячы на перавагу, "акадэмікі" з Баварыі так і не здолелі схіліць вагі гульні на свой бок, крыўдная нічыя 2:2. У другім матчы супраць ДЮСШ Смаргонь 2007 г.н. FA FAIR PLAY - Баварыя таксама здолела дамагчыся толькі нічыёй, нягледзячы на тое, што большую частку гульні ашмянцы мелі гульнявую перавагу, і вялі ў ліку 1:0 амаль да самага заканчэння гульні (гол на рахунку: Максіма Капшы), зноўку дазволілі супернікам зраўняць лік, 1:1. У апошнім матчы гульнявога дня, FA FAIR PLAY - Баварыя перамагла FA FAIR PLAY - Чэлсі з лікам 3:0 (галы забілі: Захар Каржоў, Аляксей Траццяк і Мацяйковіч Максім).
 
FA FAIR PLAY - Чэлсі на гэтым турніры згулялі не зусім упэўнена. Гэта адбылося праз хваробы асобных гульцоў, якія не здолелі прыняць удзелу ў турніры. Ніжэй за свае магчымасці згуляла пераважная большасць гульцоў каманды. Як вынік тры паразы, ад ДЮСШ Смаргонь 2007 г.н. 0:2, ад ДЮСШ Смаргонь 2008 г.н. 0:4 і ад FA FAIR PLAY - Баварыя 0:3. Нягледзячы на паразы, гульцы прыкладалі намаганні дасягнуць станоўчага выніку, і ў асобных момантах гульняў дэманастравалі якасную камандную гульню, але неўважлівасць у абарончых дзеяннях не дазволіла дасягнуць перамогі.
 
ДЮСШ Смаргонь 2007 г.н. перамагло ДЮСШ Смаргонь 2008 г.н. з лікам 2:0 і заняло дзякуючы гэтаму 1-ае месца на турніры. 2-ое месца ў FA FAIR PLAY - Баварыя, 3-ае месца дасталося ДЮСШ Смаргонь 2008 г.н., замкнула турнірнірную табліцу каманда FA FAIR PLAY - Чэлсі.

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ