Вынікі выступу на 1-ым этапе турніра ў Шчучыне па 2004 г.н. 31.01.2018

"Акадэмікі" удала стартавалі на першанстве Гродзенскай вобласці ў групе "Б", які распачаўся 31.01.2018 у Шчучыне.
 
Вельмі хочацца падкрэсліць самаадданую гульню нашых хлапцоў, і вар'яцкае жаданне і імкненне да перамогі.
 
Акрэсліваючы станоўчыя моманты матчаў варта адзначыць добрую камбінайцыйную гульню каманды, а вось сярод адмоўных момантаў - нізкую рэалізацыю галявых момантаў.
 
Вынікі гульняў:
  • Fair Play - ДЮСШ Гродзенскага раёна 4:2 (галы: Максім Капша, Шкелда Максім, Прыгодскі Давід, Літвіновіч Іван; перадачы: Шведаў Пётр, Капша Максім, Клішко Максім, Шкелда Максім)
  • Fair Play - ДЮСШ Валкавыскага раёна 2:1 (галы: Капша Максім, Літвіновіч Іван; перадачы: Шведаў Пётр, Прыгодскі Давід)
Пасля заканчэння турніра нашай камандзе быў арганізаваны цудоўны прыём з пачастункам у "Цэнтры дзіцячай творчасці". Вялікую падзяку за гэтую імпрэзу выказваю маім сябрам Генадзю Кенько і Ёахіму Райхельту!
 
Вялікі дзякуй бацькам за падтрымку і давоз дзяцей на турнір.
 
Чакаем інфармацыю аб даце правядзення 2-га этапа спаборніцтваў.
 
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ