Інфармацыя па турніры ў Шчучыне па 2003-06 г.н. 31.01.2018

Паважаныя бацькі!
 
Інфармую вас, што 31.01.2018 каманда футбольнай акадэміі Fair Play 2003-06 г.н. едзе на Першанство Гродзенскай вобласці па міні-футболе ў Шчучын. У турніры плануецца ўдзел 6 камандаў. Дакладны расклад турніра, назвы камандаў удзельніц і час ад'езда будзе паведамлены пазней. 
 
Да 29.01.2018 здаць 10 рублёў на паездку. 
 
З сабой мець гульнявы камплект формы, шчыткі, абутак для залы.
 
Прашу забяспечыць дзяцей пітвом і харчамі.
 
Едзем на сваіх аўто. Аўтамабілі бацькоў якія павязуць дзяцей будуць запраўленыя за сабраныя на паездку грошы.
 
Прашу бацькоў, якія гатовыя дапамагчы з давозам дзяцей, праінфармаваць аб гэтым трэнера.
 
Усе дзеці, якія прымуць удзел у гульнях турніра, будуць афіцыйна вызваленыя ад заняткаў у школах.
 
31.01.2018 збор а 8.30 на платформах аўтастанцыі. Ад'езд а 8.45.
 
У турніры прымуць удзел 6 камандаў якія згуляюць "кожная з кожнай". У першай частцы турніра кожная з камандаў згуляе 2 матчы. У другой частцы турніра, даты якога будуць абвешчаныя пазней, каманды дагуляюць 3 матчы. Па выніках 5 гульняў вызначацца лепшыя каманды Гродзенскай вобласці ў групе "Б".