Вынікі выступу каманды футбольнай акадэміі 2005-06 г.н. з Ашмянаў у першанстве Гродзенскай вобласці па міні-футболе ў групе Б у Шчучыне 18.01.2019

18.01.2019 каманда ашмянскіх "акадэмікаў" 2005-06 г.н. стартавала з перамогі і нічыёй на першанстве Гродзенскай вобласці па міні-футболе ў групе Б.
 
У матчы супраць ДзЮСШ Шчучын была зафіксаваная нічыя 3:3. Нашыя хлапцы мелі процьму шанцаў для перамогі, але не скарысталіся 100% галявымі момантамі. Гульню супраць ДзЮСШ "Фаварыт" з Наваградка нашыя хлапцы выйгралі з лікам 4:0. У сувязі з адсутнасцю яшчэ адной каманды з Наваградка, не згулянай засталася яшчэ адная гульня. Чакаем інфармацыі ад арганізатараў турніра пра дату і месца правядзення не адбыўшайся гульні.
 
Фота дня з турніра ў Шчучыне: