Інфармацыя па турніры ў Шчучыне па 2004 г.н. 07.02.2018

Паважаныя бацькі!
 
Інфармую вас, што 07.02.2018 каманда футбольнай акадэміі Fair Play 2003-06 г.н. едзе на 2-гі этап Першанства Гродзенскай вобласці па міні-футболе ў Шчучын. У турніры нам засталося згуляць 3 матчы (ДЮСШ Шчучын, ДЮСШ Зэльва, ДЮСШ Навагрудак). Нагадаю, што на першым этапе турніра мы перамаглі ДЮСШ Гродзенскага раёна з лікам 4-2 і ДЮСШ Ваўкавыск з лікам 2-1. 
 
Да 05.02.2018 здаць 10 рублёў на паездку. 
 
З сабой мець гульнявы камплект формы, шчыткі, абутак для залы.
 
Прашу забяспечыць дзяцей пітвом і харчамі.
 
Едзем на сваіх аўто. Аўтамабілі бацькоў якія павязуць дзяцей будуць запраўленыя за сабраныя на паездку грошы.
 
Прашу бацькоў, якія гатовыя дапамагчы з давозам дзяцей, праінфармаваць аб гэтым трэнера.
 
Усе дзеці, якія прымуць удзел у гульнях турніра, будуць афіцыйна вызваленыя ад заняткаў у школах.
 
07.02.2018 збор а 8.30 на платформах аўтастанцыі. Ад'езд а 8.45.