Вынікі турніра NEMAN CUP - 2018 у Гродне 20.05.2018

Каманды футбольнай акадэміі Fair Play створаныя з гульцоў 2006-07 г.н. з Ашмянаў і Астраўца прынялі ўдзел у турніры NEMAN CUP - 2018 у Гродне. Дзеткі мелі магчымасць згуляць у цудоўным футбольным манежы. 
 
"Акадэмікі" з вялікім жаданнем змагаліся на футбольным полі, за што і былі ўзнагароджаныя 5 перамогамі ў 6 гульнях. Стартавая гульня выдалася не самай пасьпяховай і была прайграная. 
 
Вялікі дзякуй арганізатарам турніра і асабліва Ігару Латашу за цудоўную атмасферу створаную пад час турніра!
 
Паглядзець больш фотаздымкаў