20.05.2018 каманды футбольнай акадэміі Fair Play 2005-06 і 2007-08 едуць у Гродна на турнір NEMAN CUP - 2018

Паважаныя бацькі і выхаванцы футбольнай акадэміі Fair Play Ашмяны!
 
20.05.2018 каманды футбольнай акадэміі Fair Play 2005-06 і 2007-08 едуць у Гродна на турнір NEMAN CUP - 2018. Турнір будзе праходзіць альбо ў крытым футбольным манежы г. Гродна, альбо на адкрытым стадыёне з сінтэтычным пакрыццём у парку "Пышкі". 
 
Ад'езд на турнір адбудзецца раніцай 20.05.2018 (нядзеля) з платформаў аўтавакзала. Дакладны час ад'езда будзе паведамлены пазней. З сабой на турнір мець гульнявы камплект формы і спартовы абутак, а таксама перакус і пітную ваду.
 
Да чацвярга 17.04 неабходна здаць 25 рублёў на праезд.