НАШАЯ ФІЛАСОФІЯ

Для таленавітых і мэтаскіраваных, мы даем магчымасць паспрабаваць свае сілы ў прафесійных футбольных клубах. Для тых, хто не імкнецца зрабіць кар'еру прафесійнага футбаліста, трэніроўкі па футболе не зробяцца пустым марнаваннем часу. Наадварот - лепшае, што ёсць у дзіцячым футболе - гэта не выматваючая гонка за кар'ерай, а карыснае захапленне дзіцяці, якое паляпшае здароўе, фармуе характар і дазваляе знайсці шчырых сяброў.
 
У футбольнай акадэміі навучальны працэс пабудаваны такім чынам, каб дзіця з задавальненнем наведвала трэніроўкі. Наша місія - прышчапіць дзецям захапленне футболам, якое паспрыяе іх гарманічнаму развіццю ў маральным і фізічным плане, а таксама паўплывае на выхаванне паўнавартасных, усебакова развітых асобаў, якія будуць адаптаваныя да жыцця не толькі ў футболе!
 
Мы ганарымся тым, што ў “FAIR PLAY” адсутнічае адбор, паколькі кожнае дзіця мае права праявіць сябе.
 
У нашай футбольнай акадэміі, пры падрыхтоўцы, мы звяртаем найбольшую ўвагу на атрыманне дзецьмі задавальнення ад трэніровак і спаборніцтваў, а таксама на паступовасць у развіцці футбольнага майстэрства нашых выхаванцаў.
 
Прывёўшы сваё дзіця ў футбольную акадэмію “FAIR PLAY”, Вы можаце быць упэўнены, што яно ў надзейных руках, і мы прыкладзем максімум намаганняў для ажыццяўлення футбольных мараў Вашага дзіцяці!