Набор хлопцаў і дзяўчат 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010 г.н. для заняткаў футболам

Запрашаем хлопцаў і дзяўчат 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010 г.н. для заняткаў футболам у першую прыватную футбольную акадэмію Гродзенскай вобласці якая плённа працуе з 2012 г.!

Наша мэта, не толькі падрыхтоўка прафесійных футбалістаў, але і выхаванне паўнавартасных, усебакова развітых асобаў, якія будуць адаптаваныя да жыцця не толькі ў футболе!

Мы ганарымся тым, што ў нашай футбольнай акадэміі адсутнічае адбор, паколькі кожнае дзіця мае права праявіць сябе. У нашай футбольнай акадэміі мы не патрабуем ад выхаванцаў перамогі любой цаной. Мы прывіваем шчырую любоў да футбола як да гульні і навучаем дзяцей прынцыпам “FAIR PLAY” (шчырай гульні) як на полі, так і за яго межамі. У футбольнай акадэміі, пры падрыхтоўцы, мы звяртаем найбольшую ўвагу на атрыманне дзецьмі задавальнення ад трэніровак і спаборніцтваў, а таксама на паступовасць у развіцці футбольнага майстэрства нашых выхаванцаў.

Прывёўшы сваё дзіця ў футбольную акадэмію, Вы можаце быць упэўнены, што ён у надзейных руках, і мы прыкладзем максімум намаганняў для ажыццяўлення футбольных мараў Вашага дзіцяці!

Кантактная асоба: Кушнер Аляксандр
Маб. тэл.: +375 29 6665484
www.fair-play.by