Каманда 2005-06 г.н. 23.09.2017 прыме ўдзел у Фестывалі массавага футбола які пройдзе ў Мінску

Паважаныя бацькі!
 
Інфармую вас, што 23.09.2017 а 8.30 каманда 2005-06 г.н. ад'язджае з ашмянскага аўтавакзала ў Мінск, на Фестываль массавага футбола.
 
З сабой мець гульнявы камплект формы FAIR PLAY, шчыткі, бутсы альбо шыпоўкі. У турніры акрамя нашай каманды ўдзел прыме яшчэ 17 клубаў.
 
Бацькі, якія пажадаюць падтрымаць сваіх дзяцей могуць далучыцца да каманды. Праезд на аўтобусе бясплатны.
 
Дзецям неабходна мець з сабой цёплае пітво і перакус. 
 
Па рэгламенце ў турніры маюць права ўдзельнічаць толькі дзеці 2005-06 г.н. у колькасці 10 чалавек. Спіс удзельнікаў трэнер агучыць на трэніроўцы 22.09.2017