Вынікі выступу камандаў футбольнай акадэміі 2007-08 г.н. з Ашмянаў і Астраўца ў першанстве Гродзенскай вобласці па міні-футболе ў групе Б у Мастах 24.01.2019

24.01.2019 каманды ашмянскіх і астравецкіх "акадэмікаў" 2007-08 г.н. прынялі ўдзел у першанстве Гродзенскай вобласці па міні-футболе ў групе Б у Мастах.
 
Ашмянцы перамаглі СДзЮШАР "Фаварыт" з Навагрудка з лікам 17:2 і ўзялі рэванш у астравецкіх аднаклубнікаў 13:2. Хлапцы з Астраўца, ў сваю чаргу, таксама перамаглі СДзЮШАР "Фаварыт" з Навагрудка з лікам 6:1. Камандзе ДзЮСШ са Шчучына залічаны дзве тэхнічныя паразы за непрыезд на турнір.
 
Паглядзець больш фотаздымкаў