Мэтр беларускага футбола блаславіў футбольную акадэмію "Fair Play"

Нечаканае спатканне адбылося ў АБФФ. Мне выпаў гонар паразмаўляць, паціснуць руку і сфатаграфавацца з самым вядомым прадстаўніком беларускага футбола - Эдуардам Малафеевым!
 
Мэтр блаславіў нашую футбольную акадэмію, пажадаў плённай працы, а таксама пажадаў выхаваць футбольнай акадэміі "Fair Play" новых зорак беларускага і еўрапейскага футбола!
 
Дзякуй вам, Эдуард Васільевіч! 
 
Даведка
 
Эдуард Малафееў (нар. 2 чэрвеня 1942, Краснаярск, РСФСР) — савецкі футбаліст, нападнік зборнай СССР. Заслужаны майстар спорту СССР(1967). Пасля — савецкі і беларускі футбольны трэнер, Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1979), Заслужаны трэнер СССР (1989).
 
Кар’ера іграка
Пачынаў кар’еру ў Каломне за мясцовы «Авангард», пазней гуляў за маскоўскі «Спартак». У 1963 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама», дзе гуляў больш за 10 год (1963—1974). За «Дынама» забіў 114 галоў, што дазволіла ўвайсці ў склад клуба Рыгора Фядотава.
У 1963—1968 гадах гуляў за зборную СССР. Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1964.
 
Кар’ера трэнера
Пасля заканчэння кар’еры перайшоў на трэнерскую працу. У 1978 г. узначаліў мінскае «Дынама», якое прывёў да золата чэмпіянату СССР (1982). Пазней яшчэ два разы вяртаўся ў «Дынама» (1988—1991, 2001—2002).
У 1984—1986 гадах быў галоўным трэнерам зборнай СССР, якая пад яго кіраўніцтвам перамагла ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 1986.
 
Пазней трэніраваў розныя клубы Расіі, Беларусі і Літвы. У 2000—2003 быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі, якую прывёў да лепшага дасягнення (3 месца ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2002).
 
У снежні 2009 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра». Абяцаў прывесці клуб да залатых медалёў чэмпіянату, але з-за хваробы пакінуў пасаду галоўнага трэнера ўжо ў маі 2010 года. У 2010—2011 зноў працаваў у Расіі, а з 2012 года працуе ў структуры мінскага«Дынама», курыруючы моладзевыя каманды.