Вынікі ўдзелу ў турніры Гран-пры "Зіма-2015" Лігі дзіцячага футбола ў Мінску 01.02.2015

01.02.2015 футбольная акадэмія "FAIR PLAY" амаль у поўным складзе колькасцю 75 чалавек, 8-мю камандамі прыняла ўдзел ў турніры Гран-пры "Зіма-2015" Лігі дзіцячага футбола ў мінскім футбольным манежы.
 
Каманду 2007-08 г.н. віньшуем з 1-ым месцам на турнры, а каманду 2005-06 г.н. - з 3-ім месцам!!!
 
На пачатку, хацеў бы падзякаваць бацькам, якія выступалі на турніры ў якасці кіраўнікоў камандаў, і як мне здаецца выканалі свае абавязкі самым найлепшым чынам! Вялікі дзякуй кіраўнікам камандаў 2001-02 г.н. Віктару Багдановічу і Сяргею Афанасенкаву, кіраўнікам камандаў 2003-04 г.н. Руселю Уладзіміру і Курыловічу Дзмітрыю, кіраўнікам камандаў 2005-06 г.н. Яўгену Карполенка і Аляксандру Клімашэўскаму, а таксама кіраўнікам самых маленькіх аматараў футбола, камандаў 2007-08 г.н. Сяргею Дзьячкову і Уладзіміру Бураву!
 
Футбольнай акадэміяй гэты турнір разглядаўся як адзін з этапаў падрыхтоўкі. Па выніках турніру Варта адзначыць самаадданасць гульцоў, іх зараджанасць на барацьбу і жаданне праявіць сябе. Каманды 2003-04 і 2001-02 г.н. выступілі меньш удала, у адрозненні ад камандаў 2007-08 і 2005-06 г.н.
 
2001-02 г.н. Каманда "FAIR PLAY" - 1 ва ўпартай барацьбе саступіла у першай гульні 1:3, у другой - 0:2. Каманда "FAIR PLAY" - 2 саступіла адпаведна з лікам 0:3 і 0:4.
2003-04 г.н. Каманда "FAIR PLAY" - 1 згуляла наступным чынам: першая гульня - 0:1, другая - 0:3, трэцяя - 0:3. Каманда "FAIR PLAY" - 2 першую гульню згуляла з лікам 0:0, другую - 0:3, трэцюю - 0:4.
2005-06 г.н. Каманда "FAIR PLAY" - 1 прайграла першую гульню 1:3, у другой саступіла - 1:6. Каманда "FAIR PLAY" - 2 першую гульню згуляла з лікам 1:3, другая гульня выдалася вельмі напружанай, пасля нічыйнага выніку 1:1 была прызначана серыя пенальці, у якой нашыя выхаванцы перамаглі з лікам 4:3.
2007-08 г.н. Каманда "FAIR PLAY" - 1 у першай гульні атрымала перамогу з лікам 6:3, а ў другой сустрэчы перавага таксама была на баку ашмянцаў - 2:0. Каманда "FAIR PLAY" - 2 першую гульню згуляла 3:3, а другую прайграла з лікам 1:6.
 
Такім чынам каманда 2005-06 г.н. "FAIR PLAY" - 2 заняла 3 месца на турніры, а каманда 2007-08 г.н. "FAIR PLAY" - 1 заняла 1 месца на турніры.
 
Карыстаючыся момантам яшчэ раз нагадаю бацькам і выхаванцам футбольнай акадэміі. Кожныя спаборніцтвы альбо турнір разглядаюцца намі як магчымасць пашырыць свой гульнявы вопыт, прыдбаць новыя кантакты, убачыць моманты і памылкі над якімі мы павінны працаваць. Нават калі пад час спаборніцтваў не быў дасягнуты станоўчы вынік, гэта не прычына сумаваць і апускаць рукі, наадварот, гэта магчымасць для аналіза і пошука напрамкаў для далейшага прагрэсу. Наша задача, даць дзецям магчымасць атрымаць задавальненне ад удзелу ў спаборніцтвах, навучыць іх камунікацыі як паміж сабой у камандзе, так і з супернікамі, прывіццё любові да футбола як да гульні. Вядома, самая асноўная задача - падрыхтаваць дзяцей да дарослага футбола, каб тыя з дзяцей, хто пажадае звязаць сваё жыццё з прафесійным спортам, быў да гэтага прафесійнага спорту падрыхтаваны.
 
Не магу не адзначыць і негатыўныя моманты турніра, гэта яго арганізацыя. Колькасць удзельнікаў, рэгламент правядзення спаборніцтваў, колькасць гульняў на турніры, а таксама правілы спаборніцтваў удзельнікі турніра даведаліся за 2 хвіліны да выхада на пляцоўку. Гэта быў проста шок! Галоўны арганізатар турніра бегаў паміж пляцоўкамі дзе праводзіліся спаборніцтвы і ў рупар, у фармаце он-лайн, вырашаў арганізацыйныя пытанні. Найбольш здзівала хамская манера адказаў на пытанні Уладзімірам Самусевічам, заснавальнікам гэтага турніра. Забаўна выглядалі суддзі матчаў. Яны не арыентаваліся чые гульні судзяць і па якіх правілах, акрамя таго арбітры былі больш сканцэнтраваныя на размовах па мабільным тэлефоне, чым на сваіх непасрэдных судзейскіх абавязках. Найбольш увагі і ўдзельнікі спаборніцтваў і аматары футбола звярталі не на футбол, а на сапраўднае шоў у выкананні арганізатараў і суддзяў. Таксама здзівіла поўная адсутнасць афіцыйнага адкрыцця і закрыцця турніра, афіцыйнага ўзнагароджання удзельнікаў і пераможцаў. Намі быў запланаваны яшчэ адзін выезд на турнір Лігі дзіцячага футбола 15 сакавіка 2015 г., але ў святле поўнай адсутнасці арганізатарскіх здольнасцяў нашых калегаў мы не плануем удзел у веснавым Гран-пры Лігі дзіцячага футбола. Здзіўляе, што ўжо 13-ты раз запар праводзіцца турнір, а яго якасць, мяркуючы па ўсім, толькі пагаршаецца!
 
Адзіным пазітыўным момантам турніра была магчымасць для дзяцей паспаборнічаць з супернікамі на цудоўным футбольным пакрыцці манежа і адчуць сапраўдны дух футбола!
 
Выказваю шчырую падзяку ўсім бацькам якія прыехалі падтрымаць сваіх дзяцей на турнір, а таксама тых з бацькоў, хто не здолеў дабрацца да футбольнага манежа, але думкамі і сэрцам быў са сваімі дзецьмі ў такі важны для іх дзень!
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ ІНШЫЯ ФОТАЗДЫМКІ