Футбольная акадэмія едзе на Кубак Даўгавпілс

Паважаныя бацькі і выхаванцы футбольнай акадэміі!
 
Прынятае рашэнне аб удзеле камандаў футбольнай акадэміі "Fair Play" у дзіцячым футбольным турніры DAUGAVPILS CUP-2016 (г. Даўгавпілс, Латвія), замест раней планаванага ўдзелу ў турніры Hillar Otto Memorial-2016 (г. Тарту, Эстонія).
 
Прычыны з-за якіх было прынятае рашэнне некалькі. Па-першае, у сувязі з неспрыяльным эканамічным становішчам у Беларусі, некаторыя з бацькоў не здолелі спланаваць выдаткі на паездку сваіх дзяцей на турнір у Эстонію. Па-другое, і мяне і бацькоў трошкі бянтэжыла далёкая дарога да Тарту якая агулам складае 1200 км. Літаральна на днях, футбольная акадэмія "Fair Play"атрымала запрашэнне аб удзеле ў штогадовым дзіцячым футбольным турніры DAUGAVPILS CUP, што мае адбыцца ў г. Даўгавпілс, Латвія, што ў 250 км. ад Ашмянаў, такім чынам атрымаецца значна знізіць аплату за ўдзел у турніры. Інфармацыя па суме аплаты з'явіцца трошкі пазней.
 
Інфармуем Вас, што пачынаецца падрыхтоўка да ўдзелу камандаў футбольнай акадэміі "Fair Play" у штогадовым дзіцячым футбольным турніры DAUGAVPILS CUP-2016, які адбудзецца ў другім па велічыні горадзе Латвіі - Даўгавпілсе. Гульні будуць праходзіць на стадыёнах з сінтэтычным (штучным) пакрыццём.
 
Каманда 2000-03 г.н. згуляе на турніры ў групе з камандамі 2002 г.н. у перыяд 24-26.03.2016 г.
Каманда 2004-06 г.н. згуляе на турніры ў групе з камандамі 2006 г.н. у перыяд 08-10.04.2016 г.
Каманда 2007-08 г.н. згуляе на турніры ў групе з камандамі 2007 г.н. у перыяд 15-17.04.2016 г.
 
Бацькоў, якія жадаюць далучыцца да паездкі на турнір, прашу праінфармаваць трэнера аб гэтым загадзя.
 
АПЛАТА ЗА ТУРНІР СКЛАДЗЕ:
90 ЕЎРА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ КАМАНДЫ 2000-03 Г.Н.
90 ЕЎРА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ КАМАНДЫ 2004-06 Г.Н.
90 ЕЎРА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ КАМАНДЫ 2007-08 Г.Н.
 
АПЛАТА АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ЧАСТКАМІ:
1-АЯ АПЛАТА 50 ЕЎРА ДА 25.01.2016
2-АЯ АПЛАТА 20 ЕЎРА (2000-03 Г.Н.) ДА 29.02.2016,  20 ЕЎРА (2004-06, 2007-08 Г.Н.) ДА 29.02.2016
3-АЯ АПЛАТА 20 ЕЎРА (2000-03 Г.Н.) ДА 15.03.2016,  20 ЕЎРА (2004-06, 2007-08 Г.Н.) ДА 31.03.2016
 
АПЛАТА ДЛЯ БАЦЬКОЎ ЖАДАЮЧЫХ НАВЕДАЦЬ ТУРНІР СКЛАДЗЕ 60 ЕЎРА
АПЛАТА АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ЧАСТКАМІ:
1-АЯ АПЛАТА 35 ЕЎРА ДА 25.01.2015
2-АЯ АПЛАТА 25 ЕЎРА ДА 29.02.2016
 
У кошт уключана: праезд, пражыванне - 2 ночы, 3-ох разавае харчаванне, удзел у спаборніцтвах
 
Кароткая інфармацыя пра турнір
Месца правядзення: г. Даўгавпілс, Латвія (250 км. ад Ашмянаў)
Удзельнікі ад футбольнай акадэміі: каманды 2000-03, 2004-06, 2007-08 г.н.
Фармат спаборніцтваў:
2000-03 г.н., стандартнае футбольнае поле, колькасць гульцоў 11х11, працягласць гульні 2х25 хвілін, брамы 7,32х2,44
2004-06 г.н., 1/2 футбольнага поля, колькасць гульцоў 8х8, працягласць гульні 2х20 хвілін, брамы 2х5
2007-08 г.н., 1/4 футбольнага поля, колькасць гульцоў 7х7, працягласць гульні 2х20 хвілін, брамы 2х5
Плануемая колькасць удзельнікаў: каля 12 камандаў у кожнай узроставай групе з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Фінляндыі, Расіі, Беларусі
Размяшчэнне і харчаванне: пражыванне ў гатэлі + 3 разавае харчаванне
Даезд: аўтобус Ашмяны - Даўгавпілс - Ашмяны
 
Афармленне візаў
 
Для афармлення аднакротнай (шматкротнай) шэнгенскай візы дзецям, неабходна каб бацькі прадаставілі наступны камплект дакументаў:
  • Пашпарт дзіцяці
  • Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці
  • Натарыяльна завераны дазвол на выезд дзіцяці за мяжу без суправаджэння дарослых АД АБОДВУХ БАЦЬКОЎ (дазволы якія былі аформлены на турнір ва Уцену ў 2015 г. - падыходзяць, новыя рабіць не трэба)
  • Пашпарт таты копія апошняй старонкі з фота
  • Пашпарт мамы копія апошняй старонкі з фота
  • 2 фота 3,5х4,5 см. на белым фоне, для шэнгенскай візы, з рамкамі
  • Аплата за страхоўку - 1,3$ па курсе НБРБ на дзень аплаты (для аднакротнай візы); 10,04$ па курсе НБРБ на дзень аплаты (для шматкротнай візы)
  • Копіі шэнгенскіх візаў выдадзеных за апошнія 3 гады (пры наяўнасці)
  • Кошт афармлення: 50000
Для афармлення (аднакротнай) шматкротнай шэнгенскай візы бацькам, неабходна каб бацькі прадаставілі наступны камплект дакументаў:
  • Пашпарт
  • Даведка з працы аб заработнай плаце за апошнія 6 месяцаў
  • 2 фота 3,5х4,5 см. на белым фоне, для шэнгенскай візы, з рамкамі
  • Аплата за страхоўку - 1,3$ па курсе НБРБ на дзень аплаты (для аднакротнай візы); 20,09$ па курсе НБРБ на дзень аплаты (для шматкротнай візы)
  • Копіі шэнгенскіх візаў выдадзеных за апошнія 3 гады
  • Кошт афармлення: 60€ + 50000