Вынікі выступу камандаў 2009-10 г.н. з Ашмянаў і Астраўца ў Лагойску 30.12.2018

Добрымі вынікамі на турніры ў Лагойску 30.12.2018 адзначыліся каманды футбольнай акадэміі Fair Play 2009-10 г.н. з Астраўца і Ашмянаў!
 
У групе ашмянцаў было 5 камандаў, у групе каманды з Астраўца грала 4 каманды. Па дзве лепшыя каманды з групаў атрымлівалі магчымасць спрачацца далеў за ўзнагароды.
 
Ашмянскія "акадэмікі" у сваёй групе перамаглі каманды ДзЮСШ Смалявічы 3:1, ДзЮСШ Лагойск-1 5:0, ДзЮСШ Дзяржынск 4:3 і саступілі камандзе ДзЮСШ Вілейкі 1:7. Па выніках гульняў 2 месца ў групе і выхад у 1/2!
 
Астравецкія "акадэмікі" у сваёй групе перамаглі каманды ФК Дарміна Калюга 5:0, ДзЮСШ Лагойск-2 4:2 і саступілі камандзе ДзЮСШ Смалявічы 0:8. 
Па выніках гульняў 2 месца ў групе і таксама выхад у 1/2!

У 1/2 пры поўнай самааддачы і жаданні перамагчы, на вялікі жаль, нашыя каманды прайгралі. Ашмянцы саступілі ДзЮСШ Смалявічы 0:5, а Астравец прайграў ДзЮСШ Вілейкі 1:8.

Як мне гэтага не хацелася, але ў матчы за 3-ае месца на турніры сыйшліся аднаклубнікі з Ашмянаў і Астраўца. Ашмяны былі мацнейшыя 5:1.

Лепшыя гульцы турніра: у "акадэмікаў" з Ашмянаў лепшай стала Яна Жукоўская, у каманды Астраўца арганізатары турніра адзначылі гульню Міхалевіча Захара!

Вялікі дзякуй Зміцеру Грошаву за добрыя здымкі!

Паглядзець больш фотаздымкаў