Вынікі выступу камандаў 2007-08 г.н. з Ашмянаў і Астраўца ў Лагойску 29.12.2018

Дзень 29 снежня 2018 прынёс выключна пазітыўныя моманты для камандаў футбольнай акадэміі з Ашмянаў і Лагойска, якія прынялі ўдзел у Рэспубліканскім турніры па міні-футболе ў Лагойску.
 
Пачну свой агляд з выступу каманды Ашмянаў, якая па выніках турніра заняла 1-ае месца, атрымаўшы ў 6-ці гульнях 6 перамогаў!!! 
 
Першай пад раздачу патрапіла ДзЮСШ Бярэзіна 5:1. Наступнай была пераможана каманда з Дзяржынска з лікам 2:1. Потым ДзЮСШ Чэрвень 3:0, ДзЮСШ Лагойск 4:2, ДзЮСШ Смалявічы 6:3 і ў завяршэнні Fair Play Астравец 8:3! Каманда з Ашмянаў роўна правяла ўсе гульні, амаль не дапускала сур'ёзных памылак, што дазволіла ім дасягнуць 100% выніку! Лепшым гульцом турніра ў камандзе прызнаны Максім Мацяйковіч!
 
Таксама хочацца адзначыць плённую гульню "акадэмікаў" з Астраўца, для якіх гэты турнір па сапраўднаму стаўся адкрыццём як у плане якасці гульні, так і ў плане дасягнутых вынікаў!
 
Першы матч для астравецкіх футбалістаў склаўся няўдала, параза ад ДзЮСШ Лагойск 0:4. Пасля пасыпаліся перамогі: ДзЮСШ Смалявічы 2:0, ДзЮСШ Дзяржынск 2:1,  ДзЮСШ Чэрвень 3:0. Пятая гульня з ДзЮСШ Бярэзіна, ад выніка якой залежала ці зоймуць "акадэмікі" 3-ае месца ў турнірнай табліцы пачаўся для нашых хлапцоў вельмі ўдала, быў забіты хуткі гол. Увесь матч нашыя хлапцы актыўна атакавалі і мелі магчыцмасці забіць яшчэ, але не скарысталіся імі. А вось у канцоўцы гульні, з-за стомленасці і няўважлівасці пры абароне, былі прапушчаныя 2 мячы, якія базбавілі нашых хлапцоў 3-ага месца на турніры. У апошняй гульні дня, астравецкія футбалісты саступілі аднаклубнікам з Ашмянаў 3:8. У выніку, 4-ае месца на турніры. Лепшым гульцом турніра ў камандзе прызнаны Яраслаў Гарбачоў!
 
Паглядзець больш фотаздымкаў