Лагойск. 29.12.2017. Вынікі турніра сярод камандаў 2006-07 г.н.

Заслужанае 3-ае месца на штогадовым турніры па міні-футболе ў Лагойску!
 
Адзначу гульню на роўных з усімі супернікамі на турніры. Зноў такі, на турніры гулялі каманды старэйшыя за заяўлены 2006-07 г.н. Каманда футбольнай акадэміі не здолела здабыць перамогу ў першай гульні, што пазбавіла яе магчымасці згуляць у фінале турніра.
 
Гульцы стараліся, прыкладалі шмат намаганняў да перамогі і выйшлі на найлепшае выкананне тэхніка-тактычных напрацовак у апошнім матчы, за 3-ае месца супраць футбольнай школы Дарміна. Таксама выдатнай выдалася і пераможная гульня супраць ФК Смалявічы-СТІ.
 
Вынікі гульняў:
ДЮСШ Бярэзіна 1:6 (гол на рахунку Аляксея Траццяка, галявая перадача ў актыве Дзмітрыя Кузьміча).
ФК Смалявічы-СТІ 4:2 (галы на рахунку Аляксандра Жукоўскага, Аляксея Траццяка, Максіма Капшы і Максіма Шкелды; галявыя перадачы ў актыве Максіма Капшы - 2 і Антося Свірскага).
ФШ Дарміна Калюга 4:1 (галы на рахунку Аляксея Трэймака, Антося Свірскага і Максіма Капшы - 2; галявая перадача ў актыве Максіма Шкелды).
ДЮСШ Мінскі раён 0:4 
 
Дадаткова на турніры была згуляная таварыская гульня супраць каманды Юнацтва Барысаў, на вялікі жаль яна была прайграная з лікам 2:4 (галы на рахунку Аляксандра Жукоўскага і Максіма Капшы; галявая перадача ў актыве Аляксандра Жукоўскага). 

 

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ