Вынікі турніра па міні-футболе сярод камандаў 2001-02 г.н. Лагойск. 29.12.2015

29.12.2015 у фізкультурным комплексе г. Лагойска прайшоў турнір па міні-футболе сярод камандаў 2001-02 г.н.
 
Каманда футбольнай акадэміі зрабіла сабе і трэнеру сапраўдны падарунак напярэдадні Новага году! Першае месца на турніры! 
 
У гэты дзень "акадэмікаў" з Ашмянаў было не спыніць. На пляцоўцы была сапрадная каманда, гульцы падтрымлівалі адно аднаго, цалкам былі сканцэнтраваныя на гульні, біліся ў кожным гульнявым эпізодзе. Вынікам такой цудоўнай гульні сталі перамогі над камандамі Лагойск-2 з лікам 13:2, Лагойск-1 12:3, нічыя з моцнай камандай Дзяржынска 3:3.  
 
А вось на адной з гульняў, якая скончылася перамогай над камандай Спартака з Калюгі з лікам 3:2 трэба спыніцца дадаткова. Супраць Спартака гульня не зусім ладзілася, ад сярэдзіны 1-га тайма лік быў не на нашу карысць 0:1. У пачатку 2-га тайма "акадэмікі" прапусцілі яшчэ адзін мяч - 0:2. Здавалася, што гульня так і скончыцца паразай ашмянцаў, нягледзячы на тое, што яны шмат атакавалі, стваралі шмат небяспечных момантаў каля брамы суперніка... і вось развязка... За дзве хвіліны да заканчэння гульні ў трох цудоўных атаках каманда футбольнай акадэміі здолела вырваць перамогу!!!  
 
Шчыра віньшую нашу каманду. Бо пад час турніра, у кожнай гульні я бачыў на пляцоўцы менавіта той футбол, якому я вучу выхаванцаў. Імклівы, з дакладнымі перадачамі мяча, хуткім пераходам з абароны да атакі. Упэўнены, што ў гэты дзень нарадзілася нашая новая гульня і новая каманда!  
 
Будзем спрабаваць і надалей трымацца нашага стылю і прагрэсаваць у кожнай наступнай гульні!
 

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ