Лагойск. 23.12.2017. Вынікі турніра сярод камандаў 2004-05 г.н.

Не гледзячы на заяўлены ў турніры 2004-05 г.н. у гульнях прымалі ўдзел каманды і 2003 г.н. і нават 2002 г.н. Таму нашым хлапцам, у большасці сваёй прадстаўленых гульцамі 2005-06 г.н. было складана гуляць. Але не гледзячы на перадапошняе месца занятае на турніры, нашая каманда момантамі выглядала вельмі добра.
 
Большасць матчаў прайшла пад знакам нерэалізаваных момантаў, што ў сваю чаргу вельмі негатыўна адбілася на выніках гульняў. Забей нашыя хлопцы тыя моманты якія стваралі, гульні і іх вынік былі б зусім іншымі.
 
Вынікі матчаў:
ДЮСШ Магілёў 1:5 (гол на рахунку Максіма Капшы, галявая перадача ў актыве Аляксея Трэймака).
ДЮСШ Вілейка (2002 г.н.) 1:10 (гол на рахунку Максіма Капшы, галявая перадача ў актыве Давіда Прыгодскага).
ФК Гарадзея (2003-04 г.н.) 1:9 (гол на рахунку Максіма Шкелды, галявая перадача ў актыве Давіда Прыгодскага).
ДЮСШ Бярэзіно 3:7 (галы на рахунку Іллі Дэрвіса і Аляксандра Кірдзіка - 2, галявыя перадачы ў актыве Аляксандра Жукоўскага і Аляксея Трэймака - 2).
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ