Вынікі турніра па міні-футболе сярод камандаў 2006-07 г.н. Лагойск. 09.01.2016

На турніры ў Лагойску каманды супернікаў былі прадстаўлены выключна гульцамі 2006 г.н. Што мела свой уплыў на агульны малюнак матчаў з удзелам нашай каманды. Нашым гульцам часам не хапала фізічных кандзіцый для таго, каб на роўных супрацьстаяць супернікам.  
 
Першыя дзве гульні мы правялі супраць каманадаў з Лагойска. У першай гульні мацней аказалася першая каманда гаспадароў з лікам 5:0, а ў другой гульні другая каманда з Лагойска святкавала перамогу з лікам 3:0. Першыя два матчы былі вельмі складанымі праз тое, што нашыя хлапцы цяжка і марудна адаптоўваліся да гульні на стандартнай міні-футбольнай пляцоўцы. На вялікі жаль, усе нашыя трэніроўкі праходзяць на значна вузейшай пляцоцы, што было бачна пад час гульняў. "Акадэмікі" увесь час ціснуліся бліжэй цэнтра пляцоўкі, не гулялі на ўсю шырыню. Таму не атрымлівалася наладзіць якасную камандную гульню.  
 
Трэцяя гульня дня супраць каманды Дзяржынска была самай жудаснай. Бо ў гэтым матчы адбылося поўнае змярцвенне ўсіх нашых гульцоў, за выключэннем, хіба, нашага брамніка Мікіты Лобана, які біўся ўвесь матч як леў! Усе астатнія гульцы былі спаралюшаны нечым (альбо некім) невядомым. Неатрымлівалася выключна нічога. Ні гульня ў абароне, ні гульня ў атацы, ні камандныя дзеянні - нічога не ладзілася. І вось нарэшце, прарвало!!! Перамога над камандай Вілейкі 3:1!!! Больш-меньш дастойная гульня, рэалізацыя ўзнікаўшых галявых момантаў і як вынік перамога!  
 
Апошняя, пятая гульня турніра пакінула падвойныя ўражанні. Нам супрацьстаяла добра падрыхтаваная і ўкамплектаваная каманда Гарадзеі. Хлапцы ў гэтай камандзе падабраныя ладна. Усе з добрай тэхнікай, з добрым бачаннем пляцоўкі, добрым валоданнем мячом і г.д. Але нават такой камандзе мы здолелі вельмі дастойна супрацьстаяць. Нягледзячы на паразу 0:3, пад час гульні здараліся моманты, што каманда супернікаў была запёрта на сваёй палове поля і нічога не магла супрацьпаставіць ашмянцам. Каманда футбольнай акадэміі неаднойчы мела шанцы забіць але не скарысталася з гэтага.  
 
У цэлым, "акадэмікі" згулялі дастаткова дастойна ў супрацьстаянні з болей моцнымі і трошкі старэйшымі супернікамі.  
 
Асаблівую падзяку жадаю выказаць бацькам за шчырую падтрымку дзяцей і спрыянне трэнеру! 

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ