Вынікі турніра па міні-футболе сярод камандаў 2004-05 г.н. Лагойск. 05.01.2016

Турнір пачаўся для каманды футбольнай акадэміі з двух крыўдных паразаў. Асноўнай прычынай якіх сталала выключна невыразная гульня нашых абаронцаў. Гульцы суперніка ўвесь час знаходзілі для сябе зручныя пазіцыі за спінамі нашых абаронцаў, што дазваляла ім пезперашкодна ўваходзіць у нашу штрафную пляцоўку і ўдвух перагульваць нашага брамніка. Як вынік паразы ад Лагойска 0:16 і Вілейкі 0:8.

Таксама свой уплыў мела ўзроставая перавага нашых супернікаў, каманды Лагойска былі прадстаўлены пераважна гульцамі 2004 г.н, а каманды Вілейкі 2003-04 г.н. Але гэта не ў якім разе не вызваляе нашых гульцоў ад адказнасці за такія буйныя паразы.

І ў першай і ў другой гульні нашым гульцам бракавала дакладнасці пры выкананні завяршаючых удараў. Будзь рэалізаваныя гэтыя моманты, гульня магла б пайсці зусім па іншым сцэнары.

Нягледзячы на 24 прапушчаныя галы адзначу ўпэўненую гульню нашага брамніка, Вадзіма Буйніцкага. Ён як і на ранейшых турнірах дзейнічаў з поўнай самааддачай.

Трэцяя гульня дня склалася для нас "больш удала" (у параўнанні з папярэднімі), і калі б нашыя гульцы рэалізавалі ўсе свае галявыя моманты, то каманда "акадэмікаў" дакладна б выйшла пераможцай у матчы супраць "Спартака" з Калюгі, але, на вялікі жаль, параза 2:4.

У апошнім матчы нам супрацьстаяла моцная каманда з Магілёва. Якая была прадстаўленая гульцамі 2004 г.н. Негледзячы на фізічную перавагу нашых супернікаў, нашая кмаманда ва ўпартай барацьбе здолела здабыць перамогу з лікам 1:0. Толькі адзін мяч пабываў у браме нашага суперніка, а іх тамака павінна было быць пяць альбо шэсць, рэалізуй 100%-ыя галявыя моманты нашыя нападаючыя.

Сярод прыемных момантаў удзелу нашай каманды ў турніры варта адзначыць уручэнне Іллі Дэрвісу прыза лепшага гульца турніра!

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ