Даплата за лагер (за харчаванне)

Паважаныя мамы і таты!
 
У нас па лагеры ўзніклі невялікія арганізацыйныя складанасці. Нам вызначылі колькасць ільготных месцаў у агульнай колькасці - 50, а дзяцей у лагер у нас на сённяшні дзень сабралася 75. І мне неабходна вырашыць пытанне з харчаваннем для 25 дзяцей, якія засталіся без ільготнага харчавання (40-42-48 рублёў).
 
Цана па харчаванні для гэтых дзяцей будзе, відавочна, не 40 рублёў. Сярод 25 дзяцей якія застаюцца ў нас без ільготнага харчавання: 13 з Астраўца і 12 з Ашмянаў.
 
Таму, было прынята сумеснае з бацькамі рашэнне. Каб было справядліва і сумленна, у дачыненні да ўсіх у лагеры (гэта сумеснае, маё з бацькамі рашэнне), сума пераплаты за харчаванне для 25 чалавек будзе пароўну падзелена паміж усімі 75 дзецьмі, якія знаходзяцца ў лагеры.
 
У сувязі з гэтым, прашу бацькоў, у самыя кароткія тэрміны да 08.06.2018 перадаць з дзеткамі ў лагер па 15 рублёў.
 
Дзякуй за паразуменне!