Вынік таварыскай гульні з камандай Іўя 07.09.2016

7 верасня 2016 г. каманда футбольнай акадэміі "FAIR PLAY" 1998-2001 г.н. правяла таварыскую гульню з камандай Іўя.
 
Паколькі каманда Іўя была прадстаўлена хлапцамі 2002-03-04 г.н., а каманда футбольнай акадэміі прадстаўлена ў асноўным хлапцамі 2001 г.н. і некалькімі гульцамі 1999 і 2000 г.н, матч разглядаўся намі як магчымасць больш дасканала абкатаць тактычныя напрацоўкі, датычныя камандных і групавых дзеянняў у абароне і атацы.
 
Па выніках гульні, якая скончылася з лікам 8:0 на карысць "акадэмікаў" каманда футбольнай акадэміі цалкам выканала ўсталёўку трэнера на гульню.
 
Галы забілі: Грынкевіч Зміцер - 4, Габрыяловіч Валянцін - 1, Страхель Вадзім - 1, Асінскі Максім - 1, Яшэўскі Аляксандр - 1. Асістэнтамі выступілі: Тарашкевіч Аляксей - 3, Габрыяловіч Валянцін - 2, Асінскі Максім - 1, Грынкевіч Зміцер - 1.
 
Будзем ўдзячныя Аляксандру Лісаю, трэнеру каманды Іўя, за магчымасць згуляць таварыскую гульню з камандай 2000-01 г.н., з якой мы сустракаліся ўпершыню ў сваёй гісторыі 26 траўня 2013 г. і пацярпелі тады буйную паразу з лікам 1:11. Чакаем гульні і спадзяемся на рэванш!