Каманды футбольнай акадэміі з Ашмянаў і Астраўца прымуць удзел у футбольным першанстве г. Гродна сярод камандаў 2008 і 2009 г.н.

На працягу лістапада - снежня 2018 г. і красавіка - чэрвеня 2019 г., каманды футбольнай акадэміі з Ашмянаў і Астраўца прымуць удзел у футбольным першанстве г. Гродна сярод камандаў 2008 г.н. (8х8, 1/4 поля, 2 таймы х 25 хв., мяч 4, брамы 2х5 м.) і 2009 г.н. (7х7, 1/4 поля, 2 таймы х 25 хв., мяч 4, брамы 2х5 м.)
 
Гульні будуць праходзіць ў цудоўным футбольным манежы г. Гродна. Каманды згуляюць па кругавой сістэме.
 
Нашыя каманды будуць гуляць праз тыдзень, у адзін прыезд у Гродна будуць згуляныя 2 туры.
 
Прашу ўсіх бацькоў на бліжэйшых трэніроўках здаць па 30 рублёў (10 рублёў уступнага ўнёску за ўдзел у турніры (разава за ўвесь 2018-19 гг.) і 20 рублёў на праезд).
 
Расклад турніра
2009-10 г.н.
04.11.2018
 
Група А
18.10 Нёман-1 (Кляцкова) - Fair Play Ашмяны
19.50 Fair Play Ашмяны - Мара
Група Б
18.10 Ліда - Fair Play Астравец
19.50 Fair Play Астравец - Страла
 
Інфармацыя па ад'ездзе:
Астравец
04.11.2018, 12.30 - Астравец, вул. К. Сваяка, 2 (прыпынак грамадскага транспарту каля "Белмаркета")
 
Інфармацыя па ад'ездзе:
Ашмяны
04.11.2018, 13.00 - Ашмяны, вул. Савецкая, 123 (паркоўка каля платформаў Ашмянскага аўтавакзала)

Расклад турніра
2007-08 г.н.
07.11.2018
 
11.00 Fair Play Астравец - Нёман-Паўднёвы
11.00 Fair Play Ашмяны - Неман-Вішнявец
12.00 Белкард-2 - Fair Play Астравец
13.00 Нёман-Альшанка - Fair Play Ашмяны
 
Інфармацыя па ад'ездзе:
Астравец
07.11.2018, 05.30 - Астравец, вул. К. Сваяка, 2 (прыпынак грамадскага транспарту каля "Белмаркета")
 
Інфармацыя па ад'ездзе:
Ашмяны
07.11.2018, 06.00 - Ашмяны, вул. Савецкая, 123 (паркоўка каля платформаў Ашмянскага аўтавакзала)