Футбольны лагер - 2018 у Ашмянах. Будзе толькі 1-ая змена: 04-27.06.2018. Запіс абавязковы для ўсіх!

Паважаныя мамы і таты!
 
Інфармую вас, што футбольны лагер, як і лагер СШ № 2 будзе працаваць толькі ў 1-ую змену (4-27.06.2018)!
 
Наведванне лагера абавязковае для ўсіх дзетак, паколькі пад час працы лагера нашыя каманды ўдзельнічаюць у першанстве Гродзенскай вобласці па сваім узросце.
 
Акрамя таго, плануецца ўдзел нашых камандаў на працягу чэрвеня ў іншых турнірах!
 
Прашу ўсіх на трэніроўках (21.05. - Ашмяны, 22.05. - Астравец) узяць у трэнера заявы на лагер і медыцынскія лісткі!
 
Лагерны дзень будзе доўжыцца з 8.30 па 18.00.
 
Прыблізны расклад лагернага дня:
8.30 - 8.45 - збор каля СШ № 2.
9.00 - 9.30 - сняданак (1-шы прыём харчавання)
10.30 - 12.30 - 1-ая трэніроўка на стадыёне ФАКа
13.00 - 13.30 - абед (2-гі прыём харчавання)
14.30 - 16.00 - 2-ая трэніроўка
16.30 - 16.45 - полудзень (3-ці прыём харчавання)
17.00 - 18.00 - агульна лагерныя мерапрыемствы
 
Аплата за лагер будзе залежыць ад узроста:
6-10 гадоў - 40 рублёў
11-13 гадоў - 42 рублёў
14-17 гадоў - 48 рублёў
 
Дадаткова аплочваецца стандартны абанемент за месяц трэніровак у памеры 40 рублёў.