Вынікі летняга футбольнага лагера - 2018 у Ашмянах

22.06.2018 завяршыўся наш першы летні футбольны лагер. Планавалася, што лагер прапрацуе да 27.06 але, у сувязі з ад'ездам на перыяд 25-27.06.2018 трэнераў футбольнай акадэміі на навучанне, з мэтай атрымання ліцэнізіі - Д УЕФА, лагер прыйшлося скараціць. У сувязі з гэтым, будзе зроблены пераразлік за харчаванне ашмянскіх і астравецкіх дзяцей, і за транспартныя паслугі для астравецкіх дзяцей. Не скарыстаныя грошы бацькі недаплоцяць у верасні і кастрычніку за трэніроўкі. Дакладная інфармацыя з'явіцца трошкі пазней.
 
"Першы блін" атрымаўся якасным. Але у сувязі з пераносам гульняў першанства Гродзенскай вобласці каманда 2005-06 г.н. з Ашмянаў, а таксама каманды 2007-08 г.н. з Ашмянаў і Астраўца не здолелі прыняць удзел у спаборніцтвах. Таксама, на вялікі жаль, сарвалася нашая паездка ў Смаргонь (22.06.2018) камандай 2007-08 г.н. з Астраўца (у гэты дзень з самай раніцы нечакана вырашылі праводзіць этап спаборніцтваў сярод вясковых дзяцей "Каласок" на стадыёне ў Смаргоні).
 
За час працы лагера атрымалася:
- згуляць маленькі турнір камандамі 2009-11 г.н. На якім акрамя юных ашмянскіх і астравецкіх "акадэмікаў" удзел прыняла каманда Футбольнай школы Віктара Дарміна з в. Калюга, Смалявіцкага раёна (Fair Play Ашмяны - ФШ Дарміна 5-2, Fair Play Астравец - ФШ Дарміна 2-0, Fair Play Ашмяны - Fair Play Астравец 4-2 ); 
- згуляць дзве таварыскія гульні з камандамі ДЗЮСШ Ашмяны 2003-06 г.н. (Fair Play Ашмяны / Астравец 2005-08 г.н. - ДЗЮСШ Ашмяны 2003-06 г.н. 3-2, 7-2);
- згуляць дзве таварыскія гульні з камандамі СДЗЮШАР Смаргонь 2007-08 г.н. (Fair Play Ашмяны 2007-08 - СДЗЮШАР Смаргонь 2007 0-10, Fair Play Ашмяны 2007-08 - СДЗЮШАР Смаргонь 2008 2-4)
 
З улікам досведа атрыманага пад час арганізацыі лагера, будуць улічаны недахопы і памылкі дапушчаныя ў 2018 г., і на наступны год наш лагер будзе працаваць больш якасна і будзе яшчэ больш цікавым для дзяцей! 
 
Паглядзець больш фота за 18.06.2018
 
 
 
 
Паглядзець больш фота за 21.06.2018