Футбольны лагер - 2018 у Ашмянах. 1-ая змена: 04-27.06, 2-ая змена: 02-26.07, 3-яя змена: 30.07-22.08

Паважаныя мамы і таты!
 
Інфармуем вас, што пачынаецца запіс у футбольны лагер футбольнай акадэміі Fair Play, які будзе праходзіць на базе СШ № 2 г. Ашмяны на працягу трох месяцаў лета 2018 г., з панядзелка па пятніцу. У футбольны лагер прымаюцца дзеці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў.
 
1-ая змена: 04-27.06 (18 дзён), 2-ая змена: 02-26.07 (18 дзён), 3-яя змена: 30.07-22.08 (18 дзён).
 
Лагерны дзень будзе доўжыцца з 8.30 па 18.00.
 
Прыблізны расклад лагернага дня:
8.30 - 8.45 - збор каля СШ № 2.
9.00 - 9.30 - сняданак (1-шы прыём харчавання)
10.30 - 12.30 - 1-ая трэніроўка на стадыёне ФАКа
13.00 - 13.30 - абед (2-гі прыём харчавання)
14.30 - 16.00 - 2-ая трэніроўка
16.30 - 16.45 - полудзень (3-ці прыём харчавання)
17.00 - 18.00 - агульна лагерныя мерапрыемствы
 
Аплата за лагер будзе залежыць ад узроста (магчымыя нязначныя змены ў кошце):
6-10 гадоў - 35 рублёў
11-13 гадоў - 40 рублёў
14-17 гадоў - 48 рублёў
 
Дадаткова аплочваецца стандартны абанемент за месяц трэніровак у памеры 40 рублёў.
 
Для запісу ў лагер неабходна да 25.05 перадаць трэнерам запоўненую заяву на залічэнне ў лагерную групу, а таксама бланк медыцынскай абменнай карткі (запаўняецца школьным доктарам).
 
СПАМПАВАЦЬ БЛАНК ЗАЯВЫ НА ЗАЛІЧЭННЕ Ў ЛАГЕРНУЮ ГРУПУ
 
СПАМПАВАЦЬ БЛАНК МЕДЫЦЫНСКАЙ АБМЕННАЙ КАРТКІ
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ УЗОР ЗАПАЎНЕННЯ БЛАНКА ЗАЯВЫ НА ЗАЛІЧЭННЕ Ў ЛАГЕРНУЮ ГРУПУ
 
Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная!!!