Футбольны лагер - 2018. Аплата і дакументы

Паважаныя мамы і таты!
 
Інфармую вас, што футбольны лагер, як і лагер СШ № 2 будзе працаваць толькі ў 1-ую змену (4-27.06.2018)!
 
Наведванне лагера абавязковае для ўсіх дзетак, паколькі пад час працы лагера нашыя каманды ўдзельнічаюць у першанстве Гродзенскай вобласці па сваім узросце.
 
Акрамя таго, плануецца ўдзел нашых камандаў на працягу чэрвеня ў іншых турнірах!
 
Прашу ўсіх на трэніроўках (да 31.05 і 01.06 - Ашмяны, 29.05 і 30.05 - Астравец) прадаставіць трэнерам заявы на лагер і медыцынскія лісткі, а таксама зрабіць аплату за лагер (харчаванне) і праезд (толькі для дзяцей з Астраўца)!
 
Лагерны дзень будзе доўжыцца з 8.30 па 18.00.
 
Прыблізны расклад лагернага дня:
8.30 - 8.45 - збор каля СШ № 2.
9.00 - 9.30 - сняданак (1-шы прыём харчавання)
10.30 - 12.30 - 1-ая трэніроўка на стадыёне ФАКа
13.00 - 13.30 - абед (2-гі прыём харчавання)
14.30 - 16.00 - 2-ая трэніроўка
16.30 - 16.45 - полудзень (3-ці прыём харчавання)
17.00 - 18.00 - агульна лагерныя мерапрыемствы
 
Аплата за лагер (харчаванне) будзе залежыць ад узроста (аплаціць трэнерам наяўнымі 31.05 і 01.06 - Ашмяны, 29.05 і 30.05 - Астравец):
6-10 гадоў - 40 рублёў 
11-13 гадоў - 42 рублёў
14-17 гадоў - 48 рублёў
 
Аплата праезда па маршруце Астравец - Ашмяны - Астравец у перыяд 04-27.06.2018 (толькі для дзетак з Астраўца) - 60 рублёў - аплаціць трэнерам наяўнымі 29-30.05.2018
 
Дадаткова аплочваецца стандартны абанемент за месяц трэніровак у памеры 40 рублёў (да 15.06.2018) праз АРЫП (без камісіі) альбо па рэквізітах у банках і на пошце (з камісіяй).